ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Я праўду сэрца адкрываю свету
Біяграфiя ТворыВершы Галерэя

Біяграфiя

Гілевіч Ніл Сымонавіч (псеўд. Адась Абабак, Антось Кудзеля, Банадысь Папруга, Дзед Архіп, Мікола Сведка, шмат аднаразовых у містыфікацыях-пародыях ("3 архіва краўца-Архіпа"), містыфікацыях-перакладах (з Худзіча, з Дзябольскага і інш.). Нарадзіўся 30 верасня 1931 г., в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці). Паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнавец, драматург, Народны паэт Беларусі (1991). Член СП Беларусі з 1954. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980; за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць). Брат М. Гіля.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у якой было 10 дзяцей (двое з іх памерлі малымі). Бацька, Сямён Пятровіч, быў з беднякоў, рос сіратой. Пасля Кастрычніка стаў сельскім актывістам, уступіў у партыю, працяглы час знаходзіўся на нізавой савецкай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны быў палітруком роты партызанскага атрада "Бальшавік" у Лагойскім раёне. Маці, Кацярына Мікалаеўна, працавала на гаспадарцы. Надзвычай каларытнай фігурай у радні Н. Гілевіча быў дзед па маці, Рулькевіч Мікалай Давыдавіч, слынны музыка, адмысловы садоўнік, кветкавод, заядлы галубятнік і варажбіт на картах. Абставіны вірлівага даваеннага жыцця, поўнага надзей і ў той жа час суровага драматызму, аказалі значны ўплыў на фарміраванне асобы Н. Гілевіча, яго грамадзянскіх і эстэтычных поглядаў. Выхоўваўся ён на ўлонні маляўнічай вясковай прыроды, чулай дзіцячай душой убіраў у сябе яе шматлікія фарбы і адценні, звонкагалоссе новага шматабяцаючага жыцця. У 1938 пачаў вучыцца ў Слабадской сямігадовай школе і да пачатку вайны скончыў тры класы. Пасля вызвалення пайшоў у пяты клас у суседнюю вёску Гайна. Адначасова з вучобай у школе працаваў калгасным паштальёнам (1945–47). Пасля заканчэння сямігодкі (1947) паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951. Апошні год вучобы спалучаў з працай выкладчыка нямецкай мовы ў адной з мінскіх школ. Прага да ведаў неўзабаве прывяла Н. Гілевіча на філалагічны факультэт БДУ, дзе актыўна ўключыўся ў студэнцкае літаратурнае жыццё, плённа выступаў з вершамі ў перыядычным друку. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1956) яму было прапанавана месца ў аспірантуры, якую ён скончыў у 1959. 3 1960 —выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. На працягу 1957–63 гг. навуковыя заняткі спалучаў з працай літаратурнага кансультанта ў рэспубліканскай газеце "Звязда". 3 1968 — дацэнт, з 1978 — прафесар. У 1976–90 — член прэзідыума, у 1980–89 — першы сакратар праўлення СП БССР. 1981 — сакратар СП СССР. Галоўны рэдактар альманаха "Далягляды" (1975–1981). Член праўлення Усесаюзнага таварыства савецка-балгарскай дружбы (з 1987), старшыня Фонду славянскай пісьменнасці і славянскіх культур (з 1989), старшыня Таварыства беларускай мовы (з 1989; у 1990 — рэдактар яго бюлетэня "Наша слова"), старшыня таварыства "Беларусь — Балгарыя" (з 1991). 3 1985 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 — старшыня яго Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР, УССР і Літ. ССР, медалямі. За перакладчыцкую дзейнасць і прапаганду балгарскай літаратуры ўрад Балгарыі ўзнагародзіў Н. Гілевіча ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені, урад Югаславіі — ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай. У 1986 ён стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Пісаць вершы Н. Гілевіч пачаў у дзевяцігадовым узросце. У друку ўпершыню выступіў у 1946 — у часопісе "Бярозка" быў змешчаны яго верш "Яблынька". Ён аўтар шматлікіх арыгінальных кніг паэзіі. Яго талент ярка раскрыўся ў розных паэтычных родах і жанрах. Вершы і паэмы Н. Гілевіча вызначаюцца актыўным грамадзянскім пафасам, сцвярджэннем маральнай бескампраміснасці, страснай публіцыстычнасцю і ў не меншай ступені мяккім задушэўным лірызмам. Ён з'яўляецца аўтарам рамана ў вершах "Родныя дзеці", твора глыбока канцэптуальнага ў адчуванні складанасцей жыцця, а таксама першага ў беларускай паэзіі вянка санетаў ("Нарач", 1964). Важкія творчыя здабыткі Н. Гілевіча ў галіне гумару і сатыры (каля дзесяці зборнікаў). Гнеўна, рашуча, з'едліва выкрывае ён мяшчанскія настроі і паводзіны, рознай масці кар'ерыстаў і прыстасаванцаў, людзей са спажывецкімі інтарэсамі і памкненнямі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці "Перажыўшы вайну", прысвечанай дзіцячым і юнацкім гадам. У творах Н. Гілевіча выразна адчуваецца шырокае выкарыстанне фальклорных крыніц, вобразаў народнай паэтычнай творчасці. Многія яго лірычныя вершы паклалі на музыку беларускія кампазітары М. Алданаў, А. Багатыроў, Ул. Буднік, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, Я. Кузняцоў, I. Лучанок, М. Пятрэнка, Э. Ханок, Д. Смольскі, К. Цесакоў, Я. Цікоцкі, М. Чуркін і інш. Напісаў некалькі зборнікаў вершаў і паэм для дзяцей ("Сцяжок на мачце", "Сіні домік, сіні дом", "Зялёны востраў", "Дождж-грыбасей", "Загадкі" і інш.). Аўтар зборніка п'ес "Начлег на буслянцы".

Значныя дасягненні Н. Гілевіча ў галіне літаратуразнаўчай навукі і фалькларыстыкі. У полі яго зроку — "акрыленая рэвалюцыяй" паэзія 20 гадоў, класічная і сучасная беларуская лірыка, балгарская паэзія, вусная паэтычная творчасць народа і яе ўзаемадачыненні з літаратурай. Асаблівай грунтоўнасцю і заглыбленасцю вызначаюцца яго працы, прысвечаныя даследаванню паэтыкі фальклора ("Паэтыка беларускай народнай лірыкі", "Паэтыка беларускіх загадак"). Кампетэнтныя, па-грамадзянску страсныя і заклапочаныя літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, якія склалі некалькі зборнікаў. Актыўна выступаў у абарону нацыянальнай культуры, роднай мовы.
Н. Гілевіч — нястомны збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці. Неаднаразова выязджаў у фальклорныя экспедыцыі, уклаў і адрэдагаваў некалькі тамоў беларускага фальклору ў сучасных запісах ("Песні сямі вёсак", "Песні народных свят і абрадаў", "Лірыка беларускага вяселля", "Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі" і інш.).

Шырокай вядомасцю карыстаюцца пераклады Н. Гілевіча з многіх славянскіх моў, асабліва з балгарскай і славенскай (у яго перакладзе выйшла некалькі анталагічных зборнікаў).

Памёр Ніл Сымонавіч Гілевіч 29 сакавіка 2016 г. у Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач з магілай жонкі.

Крыніцы:
Губернатараў М. А. Гілевіч Ніл / М. А. Губернатара, А. С. Гурская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. Верабей – Іваноў / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН Рэспублікі Беларусь ; Беларуская энцыклапедыя ; рэдкалегія: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 185–186.

Тытулы, узнагароды і прэміі

Ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (1966),
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць,
Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980),
Дружбы народаў (1981),
Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984),
Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку,
Ордэнам "Югаслаўскай зоркі" (1986),
Медалём Францыска Скарыны (1990),
Народны паэт Беларусі (1991),
Ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006).

Дакументы

Дадатковыя матэрыялы аб жыцці Н. Гілевіча

  • Аўсяннікава, Т. "Мне столькі хочацца табе сказаць..." : [Н. Гілевіч] / Т. Аўсяннікава // Роднае слова. — 2008. — № 5. — С. 14–15.
  • Батучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці : [30 верасня — 80 гадоў Нілу Гілевічу] / Ганна Батучак // Бібліятэка прапануе. — 2011. — № 8. — С. 23–28.
  • Бутучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці : [да 80–годдзя з дня нараджэння Н.Гілевіча] / Г. Бутучак // Бібліятэка прапануе. — 2011. — № 8. — С.23–28.
  • Быкаў, В. Ніл Гілевіч / В. Быкаў // Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. / В. Быкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — С. 230–232.
  • Гарчакова, А. "Песні — долі маёй векавая аснова" : [жыццевы і творчы шлях Ніла Гілевіча] / А. Гарчакова // Настаўніцкая газета. — 2001. — 23 жніўня. — С. 7.
  • Гілевіч, Н. З нарыса аб маёй радаслоўнай / Ніл Гілевіч // Роднае слова. — 2005. — № 5. — С. 82–86.
  • Гілевіч, Н. Зусім коратка пра маіх братоў і сясцёр : [радавод паэта] / Ніл Гілевіч // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 92–96.
  • Гілевіч, Н. Радавод / Ніл Гілевіч // Роднае слова. — 2001. — № 9. — С. 88–89.
  • Гілевіч, Н. Трагічны дзевяноста шосты : выбраныя старонкі дзённіка / Ніл Гілевіч // Дзеяслоў. — 2011. — № 4. — С. 182–202.
  • Манкевіч, А. "Тым, што зрабіў, любоў я вымяраў…" : [да 80-годдзя Ніла Гілевіча] / Алена Манкевіч // Роднае слова. — 2011. — № 9. — С. 9–12.
  • Мікуліч, М. На зломе часу: Старонкі, інтэрв'ю, дыялогі. / М. Мікуліч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 158 с.
  • Ніл Гілевіч н. у 1931 : [аб жыцці і творчасці] // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4. Кн. 1. 1966—1985. — Мінск, 2002. — С. 412–438.
  • Панкавец, З. "Быў час, быў век, была эпоха". Пяць фактаў пра Ніла Гілевіча / З. Панкавец // Наша Ніва. — 2016. — 1 красавіка.
  • У Нябесную Беларусь пайшоў Ніл Гілевіч : [некралог паэту Нілу Гілевічу] // Наша слова. — 2016. — 6 красавіка. — С. 1–2. : фота.

Дадатковыя матэрыялы аб творчасці Н. Гілевіча

  • Абрамчык, А. "Так цяжка шлях нам церабіць да Беларусі!" : [урок беларускай літаратуры (ХІ клас) ] / А. Абрамчык // Роднае слова. — 2012. — № 12. — С. 63–65.
  • Бароўская, І. А. Вобразна-выяўленчая сістэма песенна-паэтычнай творчасці Ніла Гілевіча / І. А. Бароўская // Роднае слова. — 2011. — № 9. — С. 79–82.
  • Бельскі, А. І. Ніл Гілевіч як педагог і дзіцячы пісьменнік / А. І. Бельскі // Бельскі, А. І. Літаратурацэнтрызм : педагагічныя артыкулы, нарысы / А. І. Бельскі. — Мінск, 2008. — С. 90–114.
  • Бельскі, А. "…Усё адтуль, з гадоў дзяцінства" : [Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік] / А. Бельскі // Роднае слова. — 2006. — № 9. — С. 13–17.
  • Вітка, В. Еднасць з жывымі вытокамі : [аб творчасці Н. Гілевіча] / Васіль Вітка // Вітка, В. Выбраныя творы / Васіль Вітка ; [укладанне і каментарыі Т. Тарасавай, К. Цвіркі ; прадмова А. Васілевіч]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — С.484–485. — (Беларускі кнігазбор).
  • Герцык, А. Вывучэнне верша "Маці" Ніла Гілевіча : [VІІ клас] / Аляксандр Герцык // Роднае слова. — 2013. — № 12. — С. 47–49.
  • Герцык, А. В. Вывучэнне лірыкі Ніла Гілевіча : [традыцыі паэтычнай класікі (11–ты клас) ] / А. В. Герцык // Роднае слова. — 2015. — № 1. — С. 67–70.
  • Герцык, А. Вывучэнне лірыкі Ніла Гілевіча : [ХІ клас] / Аляксандр Герцык // Роднае слова. — 2014. — № 12. — С. 62–65.
  • Гілевіч, Н. "Добры ангел беларускасці" : [літ. крытыка] / Ніл Гілевіч // Роднае слова. — 2006. — № 7. — С. 100–103.
  • З верай у роднае слова : [матэрыял да вечара паэзіі па творчасці Н. Гілевіча] // Беларускія пісьменнікі — юбіляры 1996 года. Метадычныя парады па рабоце з творамі беларускіх пісьменнікаў. — Віцебск. — 1996. — С.12–17.
    Ішчанка, Г. М. "І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!" : [штрыхі да творчага партрэта Ніла Гілевіча] / Г. М. Ішчанка // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. — 2008. — № 1. — С. 41–46.
  • Кіявіцкая, Т. Ніл Гілевіч, якога я не ведала : [аб жыцці і творчасці] / Таццяна Кіявіцкая // Малодосць. — 2009. — № 7. — С. 110–115.
  • Конан, У. На прасветлым алтары Радзімы : [аб творчасці Ніла Гілевіча] / Уладзімір Конан // Полымя. — 2001. — № 9. — С. 232–260.
  • Конан, У. На прасветлым алтары Радзімы : [літаратурнае эсэ пра Ніла Гілевіча] / Уладзімір Конан // Гілевіч, Н. Выбраныя творы / Ніл Гілевіч ; [прадмова Уладзіміра Конана]. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — С. 5–22.
  • Конан, У. Ніл Гілевіч — Пісьменнік універсальнага таленту / Уладзімір Конан // Роднае слова. — 2006. — № 9. — С. 84–86.
  • Коўтун, В. Пра сейбіта беларускага : [аб творчасці піьменніка Ніла Гілевіча] / Валянціна Коўтун // Маладосць. — 2006. — № 9. — С. 137–141.
  • Марук, У. Дзе ж ты тая крынічанька…: [рэтраспектыўныя асацыяцыі над радкамі Ніла Гілевіча] / Уладзімір Марук // Полымя. — 2006. — № 9. — С. 158–161.
  • Мяснікоў, А. Праўда Ніла Гілевіча : [эсэ] / А. Мяснікоў // Звязда. — 2001. — 21 ліпеня. — С. 12.
  • Навасельцава, І. Слова — вобраз у паэтычным кантэксце Ніла Гілевіча / І. Навасельцава // Мова — Літаратура — Культура : матэрыялы V Міжнар. навук. канферэнцыі (да 80-годдзя праф. Л. М. Шакуна), Мінск, 16—17 лістапада 2006 г. / Бел. дзярж. унівесітэт. — Мінск, 2007. — С. 337–340.
  • Навасельцава, І. І. Лексіка са значэннем колеру ў мове паэзіі Ніла Гілевіча / І. І. Навасельцава // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2006. — № 2. — С. 100–108.
  • Нафрановіч, А. На высокім алтары : [Ніл Гілевіч — класік нацыянальнай літаратуры] / А. Нафрановіч // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 28 верасня. — С. 14.
  • Несцяровіч, С. Літаратурны дыктант : [Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў : біяграфія і творчасць (XI клас)] / С. Несцяровіч // Роднае слова. — 2010. — № 11. — С. 85–87.
  • Ніл Гілевіч : [для дзяцей] // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэбны дапаможнік / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мінск : Вышэйшая школа, 2008. — С. 543–565.
  • Нуждзіна, Т. "Шчаслівы лёс плаціць любоўю…" : [аб творчасці Н. Гілевіча] / Тамара Нуждзіна // Полымя. — 2011. — № 9. — С. 140–149. http://www.polymja.lim.by/?p=195
  • Рагаўцоў, В. Маўленчае выражэнне камічнага ў п'есах Ніла Гілевча / Васіль Рагаўцоў // Роднае слова. — 2007. — № 4. — С. 20–23. ; № 5. — С. 15–17. ; № 6. — С. 19–21. ; № 9. — С. 35–37.
  • Старавойтава, В. "На алтар любові і кахання" : [літаратурная вечарына па лірыцы Н. Гілевіча] / В. Старавойтава // Бібліятэка прапануе. — 2015. — № 2. — С. 21–22.
  • Шчэрба, Н. Дзеяслоўныя сінонімы ў рамане Н. Гілевіча "Родныя дзеці" / Н. Шчэрба // Мова — Літаратура — Культура : матэрыялы V Міжнар. навук. канферэнцыі (да 80-годдзя праф. Л. М. Шакуна), Мінск, 16–17 лістапада 2006 г. / Бел. дзярж. унівесітэт. — Мінск, 2007. — С. 360–363.
  • У развагах над вершамі Ніла Гілевіча : [матэрыял да размовы з вучнямі старэйшых классаў] // Бібліятэка прапануе. — 2006. — № 4. — С. 25–26.

Рэцэнзіі на кнігі Н. Гілевіча

  • Абрамовіч, П. Беларускі боль Ніла Гілевіча : [рэцэнзія на кнігу "У віры быцця"] / Павел Абрамовіч // Дзеяслоў. — 2015. — № 3. — С. 318–321.
  • Калі рана ўстанеш: падарожжа па кнізе Н. Гілевіча "Калі рана ўстанеш" // Бібліятэка прапануе. — 2001. — № 2. — С.13–14.
  • Латышава, Д. "Думайма, браткі-беларусы, думайма!" : [пра кнігу эсэістыкі Ніла Гілевіча "У віры быцця"] / Дар'я Латышава // Літаратура і мастацтва. — 2016. — 8 красавіка. — С. 6. : іл.
  • Шпакова, Ю. Як запаліць ідэяй Бацькаўшчыны : [пра новую кнігу, прысвечаную народнаму паэту Беларусі — зборнік артыкулаў Тамары Нуждзінай "Ніл Гілевіч: маштабнасць таленту і веліч асобы"] / Юлія Шпакова // Літаратура і мастацтва. — 2016. — 8 красавіка. — С. 6. : фота.

Інтэрнэт-рэсурсы

Паэтычная старонка Нiла Гiлевiча

Раiм наведаць паэтычную старонку Нiла Гiлевiча, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы маеце магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.

Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэта на старонцы рэцэнзіі.

http://gilevich.ru

Ніл Гілевіч на сайце:

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал