ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Галерэя

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, эсэ, аповесць / [укладальнік Т. Шамякіна]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 269, [2] с.

У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесцъ I. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".
Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры. Адрасуецца школьнікам, студэнтам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай.

Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / [укладанне А. Шамякінай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 381 с. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

Выдавецтва "Мастакая літаратура" працягвае выпуск біяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі "Жыццё знакамітых людзей Беларусі". Чарговы том пад выдавецкім грыфам "ЖЗЛБ" прысвечаны памяці Івана Пятровіча Шамякіна (1921 – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. У кнізе "Летапісец эпохі", любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыіі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме.

Каваленка, В. А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. Каваленка. — Мінск : Народная асвета, 1980. — 207 с.

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця.
Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.

Майхровіч, С. К. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / С. К. Майхровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 111 с.

У народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна слава аднаго з самых папулярных сучасных раманістаў. Яна заслужаная: яго творы займальна апавядаюць пра бягучы, асабліва хвалюючы момант чалавечага быцця. Вядома, кожны сапраўды мастацкі твор незалежна ад тэмы дыхае сучасцасцю, але бясспрэчна, што глыбокія вобразныя малюнкі менавіта сённяшняга жыцця народа маюць асаблівую ўладу над чытачом.
Папулярнасць пісьменніцкага імя Івана Шамякіна якраз і звязана з тым, што ён умее апавядаць пра сённяшні дзень чалавека, пра яго турботы, пачуцці і думкі, пра яго маральны і псіхалагічны стан.

Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна / М. І. Мушынскі ; [навуковы рэдактар І. В. Саверчанка ; прадмова Т. С. Голуб] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 683 с., [20] л. іл., партр. 

"Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна" змяшчае разнастайны матэрыял, які ахоплівае ўвесь перыяд дзейнасці – творчай, грамадскай, навукова-прапагандысцкай, арганізацыйнай, што істотна паглыбляе і пашырае ранейшыя ўяўленні пра маштаб асобы пісьменніка, адлюстроўвае ўклад Івана Пятровіча ў развіццё нацыянальнай культуры, мастацкай прозы, драматургіі і кінамастацтва. Арганічным кампанентам "Летапісу..." сталі падзеі асабістага, сямейнага жы'цця, стасункі з сябрамі, навукоўцамі, перакладчыкамі, дзеячамі іншых краін.
Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца нацыянальнай культурай.

Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / [А. А. Васілевіч і інш. ; навуковы рэдактар М. А. Тычына] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 344, [1] с.

Калектыўную манаграфію складаюць навуковыя артыкулы, у якіх разглядаюцца актуальный пытанні і асаблівасці тэксталогіі твораў I. Шамякіна, яго мастацкая спадчына даследуецца з улікам дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Кніга змяшчае ўнікальныя матэрыялы па творчасці народнага пісьменніка.
Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца роднай літаратурай.

Артыкулы:

  • Бельская, Т. В. Апавяданні Івана Шамякіна / Т. В. Бельская // Тэксталогія твораў Івана Шамякіна : па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А. А. Васілевіч [і інш.] ; навуковы рэдактар М. А. Тычына. — Мінск, 2016. — С. 70—101.
  • Бельская, Т. В. Шамякін. Назаўсёды : [23-томны Збор твораў Івана Шамякіна] / Т. В. Бельская // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 17 красавіка. — С. 10.
  • Бельскі, А. І. Жыццё і творчасць Івана Шамякіна / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 7. — С. 35—44.
  • Васілевіч, А. А. Навукова каментаваны Збор твораў І. Шамякіна ў 23 тамах : па выніках выдання / А. А. Васілевіч, Т. С. Голуб // Тэксталогія твораў Івана Шамякіна : па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А. А. Васілевіч [і інш.] ; навуковы рэдактар М. А. Тычына. — Мінск, 2016. — С. 321—334.
  • Весялуха, М. Калі тата — народны пісьменнік : [жыццё і творчасць пісьменніка Івана Шамякіна] / Марына Весялуха // Звязда. — 2016. — 30 студзеня. — С. 6—7 : фота.
  • Галоўка, С. Жыццёвая плынь Івана Шамякіна / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2016. — № 2. — С. 12—19 : фота.
  • Гарадніцкі, Я. А. Аповесць І. Шамякіна "Гандлярка і паэт": галасы аўтара і герояў / Я. А. Гарадніцкі // Літаратура як мастацтва: камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць / Я. А. Гарадніцкі. — Мінск, 2014. — С. 328—335.
  • Дашкевіч, Ю. Глыбокая плынь жыцця : [да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Івана Шамякіна] / Юлія Дашкевіч // Веснік Чэрыкаўшчыны. — 2016. — 19 кастрычніка. — С. 7 : фота.
  • Дзюбайла, П. К. На быстрыні жыцця : [народны пісьменнік Беларусі І. Шамякін] / П. К. Дзюбайла // Панарама сучаснай беларускай прозы : літаратурна-крытычныя артыкулы / П. К. Дзюбайла. — Мінск, 1986. — С. 178—184.
  • Каляда, Х. Шлях да прыняцця чалавека : [творчасць пісьменніка Івана Шамякіна] / Хрысціна Каляда // Настаўніцкая газета. — 2016. — 16 студзеня. — С. 11 : фота.
  • Локун, В. Легенды і праўда жыцця : [крытыка твораў І. Шамякіна] / В. Локун // Полымя. — 1996. — № 1. — С. 341—372.
  • Любянская, І. Сэрца на далоні : [жыццё і творчасць пісьменніка Івана Шамякіна] / Ірына Любянская // На страже. — 2016. — 29 студзеня. — С. 20.
    Марціновіч, А. Народны па прызванню : [з нагоды юбілею Івана Шамякіна] / А. Марціновіч // Беларуская думка. — 1996. — № 1. — С. 181—189.
  • Стадольнік, І. "Цёзка праходзь наперад!" : некалькі слоў пра мае сустрэчы з Іванам Шамякіным / Іван Стадольнік // Настаўніцкая газета. — 2009. — 8 мая. — С. 8.
  • Сцяпура, Н. Простае чалавечае шчасце, зусім не трывожнае : [сям'я пісьменніка Івана Шамякіна] / Наталля Сцяпура // Рэспубліка. — 2016. — 29 студзеня. — С. 13 : фота.
  • Тычына, М. А. Творы пра вайну Івана Шамякіна / М. А. Тычына // Народ і вайна / М. А. Тычына. — Мінск, 2015. — С. 360—364.
  • Цімошык, Л. Рэальны Шамякін : [23-томны Збор твораў пісьменніка] / Ларыса Цімошык // Звязда. — 2015. — 16 мая. — С. 7.
  • Шамякин Иван Петрович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси ; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017.— С. 579—560.
  • Шамякин Иван Петрович : [биографические сведения о писателе, академике] // Ученые, прославившие Беларусь ; Национальная академия наук Беларуси, Комиссия по истории науки ; Национальная академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств ; Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа. — Минск, 2017. — С. 265–266.
  • Шамякіна, А. І. Ваенная тэма ў творчасці Івана Шамякіна / А. І. Шамякіна // Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков (Минск, 19-20 июня 2014 г.) / редколегия: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск, 2015. — С. 165—169.
  • Шамякіна, А. І. Літаратура і жыццё ў перапісцы Івана Шамякіна / А. І. Шамякіна // Полымя. — 2016. — № 6. — С. 146—162.
  • Шамякіна, А. І. Партызанская тэма ў творчасці І. Шамякіна / А. І. Шамякіна // Этот день мы приближали, как могли... : материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 70-летию Победы в Великой Отечественной войне и окончания Второй мировой войны (Минск, 7-8 мая 2015 г.) : у 2 ч. / Национальная академия наук Беларуси, Министерство обороны Республики Беларусь ; главный редактор В. Г. Гусаков. — Минск, 2016. — Ч. 2. — С. 132—134.
  • Шамякіна, Т. "Успамінаю бацьку розным" : [інтэрв'ю з дачкой пісьменніка Таццянай Шамякінай] / Т. Шамякіна ; гутарку вяла Людміла Мінкевіч // Народная газета. — 2014. — 16 студзеня. — С. 1, 21.
  • Шамякина, Т. Человек, дарящий счастье : [к 95-летию со дня рождения Ивана Шамякина] / Татьяна Шамякина // Белая Вежа. — 2016. — № 1. — С. 17—29.
  • Шур, В. В. Малая і вялікая радзіма ў анамастыконе Івана Шамякіна / В. В. Шур // Полымя. — 2020. — № 8. — С. 123—128 : фота.

 

На выставе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці І.П. Шамякіна
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал