Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Галерэя

Літаратурная спадчына І.П. Шамякіна

Кнігі на беларускай мове:

Шамякін, I. П. Збор твораў : у 23 т. / Іван Шамякін ; прадмова У. Гніламёдава, падрыхтоўка тэкстаў і каментары А. Шамякінай ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010—2015.

Збор твораў Івана Шамякіна ў дваццаці трох тамах падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі ў адпаведнасці з Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2006 г. № 177 рп "Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана Пятровіча".
Гэта першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны I. Шамякіна.
За асноўны тэкст прыняты апошнія прыжыццёвыя Зборы твораў I. Шамякіна (у 5 тамах (1965–1966), у 6 тамах (1977–1979) і ў 8 тамах (2003–2007), у некаторых выпадках – зборнікі, часопісы, газеты, аўтографы, асобныя выданні твораў. Выключэнне складаюць тэксты, адаптаваныя для школьнай серыі, і тыя, у падрыхтоўцы якіх аўтар не браў удзелу.

Шамякін, I. Збор твораў : у 8 т. / Іван Шамякін ; прадмова А. Марціновіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003—2007.

У слаўнай кагорце сучасных беларускіх пісьменнікаў, чые творы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю, адно з першых месцаў належыць Івану Шамякіну. Заслуга яго перад літаратурай і народам у тым, як слушна заўважыў у свой час Віктар Каваленка, "што ён нашмат узбагаціў мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай прозы, накіраваўшы асноўную сілу свайго таленту на даследаванне сучаснасці. Сучаснасць у творах I. Шамякіна — гэта поле напружанага супрацьдзеяння спрадвечных катэгорый чалавечага быцця: духоўнасці і бездухоўнасці, шчырасці і двурушнасці, сумленнасці і маральнай нявытрыманасці, смеласці і баязлівасці".

Шамякін I. Збор твораў : у 6 т. / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977—1979.

На працягу трох дзесяцігоддзяў творчасць Івана Шамякіна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадскасці. Ад "Глыбокай плыні" і да рамана "Атланты і карыятыды" кожны новы буйны твор пісьменніка выклікае не толькі вялікую цікавасць з боку прафесійнай крытыкі, а і ажыўленыя абмеркаванні, канферэнцыі чытачоў.
Прадмову да выдання напісаў доктар філалагічных навук Павел Дзюбайла.

Шамякін, І. Збор твораў : у 5 т. / Іван Шамякін. — Мінск : Беларусь, 1965. — 1966.

У Івана Шамякіна шчаслівы пісьменніцкі лес. Яго першы раман "Глыбокая плынь" адразу палюбіўся чытачу і прынёс аўтару літаратурную вядомасць. Бадай, ні адна беларуская кніга не выклікала ў той час столькі дыспутаў, канферэнцый, абмеркаванняў, так дружна не перакладалася на іншыя мовы, як раман Шамякіна.
Сёння Іван Шамякін – самы папулярны беларускі празаік. Кнігі яго не залежваюцца на бібліятэчных паліцах.

Шамякiн, I. П. Збор твораў : (1945–1980) / Іван Шамякін ; [прадмова А. Бельскага]. — Мінск : Харвест, 2009. — 1743 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Іван Пятровіч Шамякін – выдатны пісьменнік сучаснасці і адначасова класік нацыянальнай літаратуры, чыё імя шырока вядома за межамі Беларусі. Яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету. Амаль паўстагоддзя пісьменнік працаваў у нацыянальнай літаратуры.
У збор увайшлі творы пісьменніка, напісаныя ім у перыяд з 1945 па 1980 год. Тут I. Шамякін імкнуўся даць сумленныя адказы на складаныя пытанні: як мы жывём, у чым сэнс сённяшняга і заўтрашняга існавання, куды мы ідзём...
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў.

Шамякін, I. Атланты і карыятыды : раман / Іван Шамякін ; [аўтар пасляслоўя В. Каваленка; мастак В. А. Тарасаў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 430 с., 4 л. іл. — (Беларускі раман).

У цэнтры ўвагі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна "Атланты і карыятыды" сучасная творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў.

Шамякін, I. П. Вазьму твой боль : раман ; Гандлярка і паэт : аповесць / І. П. Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 511 с.

Падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921–2004) склалі раман "Вазьму твой боль" і аповесць "Гандлярка і паэт". У рамане "ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з сучаснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх ім даводзіцца жыць і дзейнічаць" (У. Гніламёдаў). Аповесць жа, асноўная тэма якой – каханне, вайна і жанчына на вайне, "сапраўды выдатны твор беларускай літаратуры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісьменніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы" (У. Гніламёдаў).

Шамякін, І. Вялікая княгіня : раман, аповесці / Іван Шамякін ; мастак К. С. Ракіцкі. — Мінск : Юнацтва, 1997. — 366 с.

У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайішлі гістарычны раман "Вялікая княгіня", а таксама творы пра сучаснасць – аповесці "Бумеранг" і "Без пакаяння".

Шамякін, I. Глыбокая плынь : раман : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Іван Шамякін ; прадмова А. Марціновіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. — 286 с.

Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам.

.

Шамякін I. Драма : аповесці, гістарычныя сцэны / Іван Шамякін ; [прадмова А. Марціновіча]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 332 с. : іл.

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці "Ахвяры", "Драма" і п'еса "Стратэгія". У "Ахвярах" расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. "Драма" — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры "Стратэгіі" – рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Шамякін, І. Зеніт : раман / Іван Шамякін ; [мастак Б. Цітовіч]. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 509 с.

Сюжэт рамана народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна ахоплівае падзеі апошняга года вайны – ад пераможнага наступлення нашых войск на Карэльскім фронце летам 1944 года да Дня Перамогі.
У цэнтры твора – маладыя салдаты зенітнага дывізіёна, іх клопаты, радасці, спадзяванні. Многія старонкі рамана расказваюць пра каханне, верную дружбу.

Шамякін, І. Злая зорка ; Сатанінскі тур : раман, аповесць / Іван Шамякін ; [прадмова А. Бельскага]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 461, [2] с. — (Школьная бібліятэка).

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921–2004) ўвайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".
Іван Шамякін – творца незвычайнай духоўнай і творчай актыўнасці – заўсёды выходзіў на самыя вострыя тэмы сучаснасці, уздымаў і асэнсоўваў надзённыя праблемы жыцця. I. Шамякін меў выразную маральна-этычную пазіцыю, а таксама дэманстраваў сацыяльную крытычнасць, глыбока ўдумлівы падыход да рэчаіснасці. Нават калі ён пісаў пра блізкае ці далёкае мінулае, то звяртаўся ў думках да сучаснасці.
Даследчык Віктар Каваленка слушна адзначае: "Калі вызначаць характар творчасці I. Шамякіна па нейкай адной асаблівасці, то гэтай асаблівасцю, несумненна, будзе праблемнасць... За кожнай праблемнай жыццёвай канцэпцыяй пісьменніка адчуваюцца напружаны мастацкі роздум і пошукавая засяроджанасць".

Шамякін, І. Крыніцы : раман / Іван Шамякін ; прадмова А. Марціновіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. — 351 с.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана – калгаснікі, вясковая інтэлігенцыя.

Шамякін, I. Лёс майго земляка : аповесць / Іван Шамякін. — Мінск : Беларусь, 1970. — 192 с. : іл.

1915 год. Ідзе сусветная вайна. Немцы наступаюць. Піліп Жменька, сялянскі хлапчук, пераходзіць лінію фронту, каб перадаць сваім, што немцы сцягваюць батарэі цяжкай артылерыі. Хлопца ўзнагароджваюць. Піліпок застаецца ў войску, дзеншчыком у вернага свайму класу афіцэра Залонскага. Але тут жа ў батальёне служыць былы віцебскі рабочы Іван Галадушка, бальшавік. Два розныя чалавекі, прадстаўнікі розных класаў уплываюць на хлопца, фарміруюць яго характар, светапогляд. Ідзе знешне схаваная, але напружаная барацьба за душу юнака.
Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі Піліп трапляе з палком у Петраград. У першыя дні пасля перамогі рэвалюцыі сустракаецца ў Смольным з Леніным. Уладзімір Ільіч дае указанне паслаць юнага салдата на вучобу. Гэта вызначае яго лёс.

Шамякін, І. Палеская мадонна : аповесці / Іван Шамякін ; [мастак М. Рыжы]. — Мінск : Юнацтва, 1998. — 588, [2] с.

У кнігу народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці "Палеская мадонна", "Выкармак", "Крывінка" і інш.
Героі аўтара – нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Шамякін, I. Петраград — Брэст : гістарычны раман / Іван Шамякін ; прадмова М. Кенькі. — Мінск : Беларусь, 1991.— 486 с. [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка).

Раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Шамякін, І. П. Пошукі прытулку : аповесці / Іван Шамякін ; [мастак У. М. Аніська]. — Мінск : Юнацтва, 2001. — 348, [2] с.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі творы: аўтабіяграфічная аповесць "Слаўся, Марыя!", прысвечаная жонцы; "Губернатар", галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і "каханне", і яго ж забойства; "Пошукі прытулку" – пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; "Узасені палаца" – пра сучаснага бізнесмена, і "Абмен" – пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Шамякін, І. П. Роздум на апошнім перагоне : дзённікі 1980—1995 гг. / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. — 526, [1] с.

"Роздум на апошнім перагоне" – так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у центры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. А галоўнае – успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў – пра Коласа, Лынькова, Броўку, Макаёнка, Мележа, Пестрака, пра некаторых рускіх, украінскіх пісьменнікаў. Цікавыя ўспаміны пра вядомых грамадскіх дзеячаў – Машэрава, Кісялёва, Палякова, Клімава. Нарэшце, чытача не могуць не зацікавіць водгукі пісьменніка на падзеі апошніх гадоў – гадоў развалу ілюзій і рэальнага жыцця.

Шамякін, І. П. Сатанінскі тур : аповесці / Іван Шамякін ; [мастак М. С. Будавей]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 317, [2] с.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны у складаны і супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння і эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі і вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў іх разгортваюцца дынамічна.

Шамякін, І. П. Сцягі над штыкамі : аповесці, апавяданні / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 304 с.

Дзве аповесці "Першы генерал" і "Браняпоезд "Таварыш Ленін", а таксама апавяданні "Матрос з "Алега", "Хлеб", "Дубы" склалі кнігу прозы вядомага беларускага пісьменніка I. Шамякіна. Усе гэтыя творы — на ленінскую тэму.

Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 541, [1] с. — (Бібліятэка школьніка).

У рамане народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўзнімаюцца праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім собой, народам, гісторыяй, асуджаюцца страх, які калечыў душы нават тых, хто шчыра ваяваў, занядбанне чалавечай маралі, кар'ерызм.

Шамякін, І. П. Цуд на краі свету : апавяданні / Іван Шамякін ; [укладальнік Э. Карбановіч ; мастак Э. Ляхновіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 77 с.

Павучальныя, цікавыя і смешныя гісторыі з жыцця дзяцей склалі гэтую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Тут маленькі чытач знойдзе згадкі пра маленства самога аўтара і яго ўнукаў, а таксама эпізод з Вялікай Айчыннай вайны.

Шамякін, І. П. Экзамен на восень : кінааповесці і п'есы / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 432 с.

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна складаюць кінааповесці "Эшалон прайшоў", "Не той гонар", а таксама п'есы "Дзеці аднаго дома", "Экзамен на восень", "Баталія на лузе", "Не верце цішыні", "Выгнанне блудніцы".

Кнігі на рускай і замежнай мовах:

Шамякин, И. Собрание сочинений : в 6 т. / И. Шамякин ; вступительная статья В. А. Коваленко. — Ленинград : Художественная литература, 1987—1988.

Иван Шамякин – один из самых известных в стране белорусских прозаиков, принадлежит к числу писателей, изображающих преимущественно современную жизнь. Правда, он пришел в литературу как автор произведений на тему Великой Отечественной войны, но тогда и эта тема была живой современностью. Позже, в послевоенное время, писатель будет постоянно обращаться к военной тематике, однако вскоре откроется, что сегодняшний день, бегущий момент времени – его особая художническая страсть.

Шамякин, И. Избранные произведения : в 2 т. / И. Шамякин. — Минск : Маcтацкая літаратура, 1980.

В первый том вошел роман "Сердце на ладони" (1963), посвященный гуманистической проблеме – восстановлению доброго имени советских граждан, боровшихся с фашизмом в глубоком подполье в годы Великой Отечественной войны, а также повесть "Бронепоезд "Товарищ Ленин'" (1970) – о действиях партизан на Западном фронте в первые дни заключения Брестского мира.
Второй том составили роман "Атланты и кариатиды", герои которого – архитекторы, партийные работники, молодежь, а также повести "Ах, Михалина, Михалина..." ставятся важные общественные и моральные проблемы современности.

Шамякин, И. Великая княгиня / И. Шамякин // Роман-газета. — 1998. — № 17. — 80 с.

Одни боготворили ее за стойкость в православной вере, другие ненавидели за то же и считали шпионкой Москвы. Наполовину русская, наполовину гречанка, она стала великой княгиней литовской, а затем и королевой Польши. При этом до конца своих дней сохраняла верность православию, поддерживая единоверцев и жертвуя на храмы. Елена была старшей дочерью Ивана III – великого князя Московского и всея Руси, вступившего на престол в 1462 году.

Шамякин, И. Возьму твою боль : роман / И. Шамякин ; [авторизованный перевод с белорусского Т. Шамякиной ; вступительная статья В. Коваленко]. — Минск : Мастацкая літаратура, 1987. — 383 с. — (Библиотека современного романа).

Главный горой романа "Возьму твою боль" народного писателя Беларуси, лауреата Государственной премии СССР И. П. Шамякина Иван Батрак, детство которого пришлось на тяжелые годы Великой Отечественной войны, – коммунист, занятый мирным трудом хлебороба. Но возвращение в село бывшего полицая, участвовавшего в расстреле матери Ивана, разбудило боль, память о прошлом... Драматизм произведения, его публицистическая страстность заставляют читателя еще раз задуматься над уроками войны, над острейшими нравственными проблемами сегодняшнего дня.

Шамякин, И. Зенит : роман / И. Шамякин ; [авторизованный перевод с белорусского Т. Шамякиной]. — Москва : Советский писатель, 1988. — 496 с.

Роман известного белорусского писателя И. Шамякина "Зенит" посвящен событиям 1944–1945 гг., развернувшимся на Карельском фронте. Автор повествует о героической судьбе девушек-зенитчиц, прошедших по дорогам войны до Берлина и вернувшихся к послевоенной мирной жизни, со всеми ее превратностями и осложнениями.

Шамякин, И. П. Злая звезда : роман / Иван Петрович Шамякин ; [перевод с белорусского Т. И. Шамякиной ; художник. В. В. Дударенко]. — Минск. : Юнацтва, 1997. — 318 с. 

Роман "Злая звезда" о чернобыльской катастрофе. В центре – образ председателя райисполкома Владимира Пыльченко, на плечи которого ложится тяжесть ликвидации последствий аварии, судьба его семьи: младший сын Глеб – инженер атомной станции, старший Борис, офицер, летчик, дважды побывав в Афганистане, гибнет. Не выдерживает материнское сердце...
Кроме этого роман содержит в себе и жизнеутверждающее начало: рождение внука, названного его именем.

Шамякин, И П. Первый генерал : повести, рассказы / Иван Петрович Шамякин ; перевод с белорусского Т. Шамякиной. — Москва : Молодая гвардия, 1971. — 416 с.

Иван Петрович Шамякин – народный писатель Беларуси, мастер художественного слова. В книгу вошли произведения, написанные на тему Великой Отечественной войны.

Шамякин, И. П. Повести / Иван Петрович Шамякин ; авторизованный перевод с белорусского Т. Шамякиной ; художник В. Фанихов. — Москва : Советский писатель, 1985. — 528 с.

Имя народного писателя Беларуси Ивана Петровича Шамякина хорошо известно читателям. Его книги неоднократно издавались на родном языке, переводились на русский и другие языки народов СССР. В настоящий сборник вошли повести "Первый генерал", "Бронепоезд "Товарищ Ленин", "Брачная ночь" и "Торговка и поэт". Повести глубоко патриотичны, художественно правдивы, написаны с глубоким знанием жизни и большой любовью к людям.

Шамякин, И. Снежные зимы : роман / Иван Шамякин. — Минск : Мастацкая літаратура, 1973. — 368 с.

События романа "Снежные зимы" происходят в наше время, однако отзвуки минувшей Великой Отечественной войны до сих пор накладывают свой отпечаток на взаимоотношения людей: боевых друзей, отцов и детей. Эти и многие другие сложные проблемы современности затрагивает в своем новом романе известный белорусский писатель И. Шамякин.

Шамякин, И. Торговка и поэт : повесть / И. Шамякин ; перевод с белорусского Т. Шамякиной. — Москва : Советский писатель, 1977. — 335 с.

Иван Шамякин принадлежит к тем мастерам литературного дела, которые с публицистической оперативностью, но и с глубоко аналитической основательностью одновременно откликаются на новые явления и изменения в общественной жизни. Он смело идет навстречу современным, только намечающимся конфликтам и тонко чувствует их социальную суть.
Привлекательность героев И. Шамякина – в их близости к будничным жизненным устремлениям рядового человека. Они будто взяты из самой жизни, но писатель далек от задач только фактографического изображения современной действительности. Сила его обобщающей мысли велика и проницательна. Заметно, что и бытовой план повествования в произведениях И. Шамякина – это поле прежде всего философских страстей и противостояний.

Chamiakine, I. La marchande et le poete : nouvelle / Ivan Chamiakine ; traduit du bielirusse par M. Dechevitsyne. — Minsk : Younatstva, 1983. — 316 p. — (Nouvelle Bielorusse).

L'entrecroisement compliqué des destins humains et caractères, le lyrisme, l'abnégation des personnages sont les traits distinctifs de l'oeuvre d'Ivan Chamiakine.

Аўдыякнігі:

Шамякін, І. П. Вазьму твой боль [Гуказапіс] : радыёспектакль паводле аднайменнага рамана / Іван Шамякін ; аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф'я Гурыч ; гукарэжысёр Аляксандр Гіль ; у ролях : В. Белахвосцік [і інш.]. — Мінск : Мастацкая літаратура : Вигма, 2013. — 1 гукавы дыск (142 хвіл. 29 сек.). — (Школьная бібліятэка). — (Беларуская літаратура ў школе. Вып. 2). — (Гукавое электроннае выданне).

Радыёспектакль паводле аднайменнага романа "Вазьму твой боль" (запіс 1980 г.).
У творы перакрыжоўваюцца тэма сучаснасці і тэма вайны з вострай канфліктнай маральна-этычнай асновай. Пісьменнік пераканаўча даводзіць, што без праўдзівага мінулага няма будучыні.
Раман "Вазьму твой боль" завастрае праблему памяці і чалавечай душы, скалечанай вайной. Былы паліцай Шышковіч пасля турмы вяртаецца ў вёску, дзе падчас вайны пакінуў крывавыя сляды: забіў цяжарную маці і маленькую сястрычку цяперашняга калгаснага механізатара Івана Батрака, які не можа забыцца пра гэтае злачынства...
У ролях занятыя народныя артысты Беларусі Валянцін Белахвосцік (Іван Батрак), Марыя Захарэвіч (Тася), Генадзь Гарбук (Якаў Качанок), Мікалай Кірычэнка (Восіп Гарнастай), народныя артысты СССР Здзіслаў Стома (Шышковіч), Генадзь Аўсяннікаў (Хведар Шчэрба), заслужаныя артысты Беларусі Сяргей Журавель (Карней), Уладзімір Рагаўцоў (Забаўскі) і іншыя.

Шамякін, І. П. Сэрца на далоні [Гуказапіс] : радыёспектакль паводле аднайменнага рамана / Іван Шамякін ; рэдактар Тамара Абакумоўская ; гукарэжысер Віктар Лешчанок. — Мінск : Мастацкая літаратура : Вигма, 2014. — 1 гукавы дыск (138 хвіл 47 сек). — (Школьная бібліятэка) (Беларуская літаратура ў школе). — (Гукавое электроннае выданне).

Радыёспектакль паводле аднайменнага романа (запіс 1964г.).
Запіс радыёспектакля паводле аднайменнага рамана "Сэрца на далоні" з'яўляецца рарытэтам – запіс яго зроблены пяцьдзясят гадоў таму.
Аўтар рамана падымае праблемы маралі і чысціні адносінаў паміж людзьмі. У творы старшыня гарсавета Гукан піша гісторыю падпольнага руху, адступаючы ад ісціны. Зося Савіч імкнецца вярнуць сумленнае імя свайго бацькі доктара Савіча. Супраць Гукана паўстаюць хірург Яраш і журналіст Шыковіч, якія выкрываюць яго нядобрасумленнасць. Падзеі адбываюцца ў мірны час і перамяжоўваюцца з успамінамі герояў пра ваенныя гады.
Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў, Барыс Платонаў, Віктар Тарасаў, народныя артысты Беларусі Галіна Арлова, Валянцін Белахвосцік, Сцяпан Бірыла, Генадзь Гарбук, заслужаныя артысты Беларусі Марыя Зінкевіч, Барыс Уладамірскі і інш.

Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце [Гуказапіс] : пенталогія / Іван Шамякін ; тэкст чытае Андрэй Каляда. — Мінск : Вышэйшая школа, 2020. — 1 дыск (33 гадзіны 3 мін 50 с). — (Бібліятэка школьніка).

Пентапогія.
Аповесць першая — Непаўторная вясна (03:29:50)
Аповесць другая — Начныя зарніцы (07:44:30)
Аповесць трэцяя — Агонь і снег (07:49:10)
Аповесць чацвёртая — Пошукі сустрэчы (04:45:00)
Аповесць пятая — Мост (09:45:20)
У пенталогіі "Трывожнае шчасце", напісанай у 1957–1965 гады, народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
Для старэйшага школьнага ўзросту.

На выставе прадстаўлены выданні І.П. Шамякіна
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал