Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Рамантык з люцынкі
БіяграфiяЛітаратурная спадчына Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

"Жыве паміж намі дудар наш..." : да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) [Электронны рэсурс] : [аб ім] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: В. А. Грынкевіч [і інш.] ; рэдактар Л. В. Гарбачова. — Электронныя, тэкставыя, графічныя даныя і праграма (1,4 Гб). — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2008. — 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM).

Электроннае выданне прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча, пачынальніка новай беларускай літаратуры і заснавальніка музычнага тэатра, творчая спадчына якога захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дыск уключае біяграфічны нарыс, бібліяграфію твораў, электронныя копіі прыжыццёвых выданняў і двух найбольш поўных збораў пісьменніка, выдадзеных у XX ст.; бібліяграфічны спіс публікацый пра жыццё і творчую дзейнасць; выяўленчы і фактаграфічны матэрыял, звязаны з імем славутага земляка.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : апавяданне ў малюнках : [для малодшага школьнага ўзросту] / аўтар тэксту Андрэй Міраславіч ; мастак Уладзімір Сулкоўскі. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 2008. — 24 с. — (Славутыя імены).

Кніга "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч" падрыхтавана да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка і дзеяча беларускай культуры.
Адрасавана тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, вывучае ці выкладае яе ў сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : 1808-2008 : [аб ім] : [фотаальбом] / [укладальнік і аўтар тэксту Ф. А. Ястраб]. — Мiнск : Беларусь, 2008. — 126 с. : іл.

Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час.
Змешчаныя ў альбом шматлікія дакументы, фотаздымкі, малюнкі мастакоў дапамогуць глыбей зразумець душу Дудара Беларускага, яго пісьменніцкі і грамадзянскі подзвіг.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Мінск, 5—6 лютага 2008 г. / НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; [рэдактар В. А. Максімовіч]. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 295 с.

У выданне ўключаны выступленні і даклады ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце" (Мінск, 5—6 лютага 2008 г.), прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў : Матэрыялы V Міждународных Ракаўскіх чытанняў (в. Пяршаі Валожынскага раёна, 20 чэрвеня 2004 г.) / Пад агульнай рэдакцыяй В. П. Рагойшы, М. В. Хаўстовіча. — Мінск :  Права і эканоміка, 2005. — 90 с.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей", якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч. Жыццё і творчасць / Аўтар-складальнік У. I. Содаль ; мастак В. П. Сташчанюк. — Мінск : Народная асвета.— 1997. — 104 с. : іл. 

Выданне прызначана для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны.
Фотаздымкі для альбома падрыхтавалі Алесь Жынкін, Уладзімір Крук, Эдуард Перагуд, Міхась Хамец, Віктар Сасноўскі, Уладзімір, Содаль. Скарыстаны таксама здымкі з прыватных архіваў Язэпа Янушкевіча, Віктара Сташчанюка, Алеся Асташонка, з архіваў выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, Бабруйскага краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Віленскага гістарычнага архіва, Дзяржаўнага музея гісторыі літаратуры. На апошняй старонцы — столік-аднаножка XIX стагоддзя з Люцінкі, знойдзены там у 1977 годзе. Фотаэцюд Ул. Содаля.

Кісялёў, Г. В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча : спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў / Г. В. Кісялёў. — Мінск : Універсітэцкае, 1988. — 161 с. : фота.

У кнізе расказваецца аб дакументах і матэрыялах, якія памагаюць узнавіць жыццёвы і творчы шлях выдатнага беларускага пісьменніка XIX ст., аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры новага часу, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паказваецца методыка работы над гісторыка-літаратурнымі крыніцамі.
Адрасуецца спецыялістам-літаратуразнауцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, усім аматарам роднай літаратуры і культуры.

Майхровіч, С. В. І. Дунін-Марцінкевіч : [аб ім] / Сцяпан Майхровіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1955. — 209 с.

Майхровіч Сцяпан (1908-1981) нарадзіўся у вёсцы Старэва Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага. У 1929-1930 гг. - інструктар Бабруйскага акруговага камітэта камсамола. У 1944-1948 гг. - дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, потым - журналіст, у 1952-1954 гг. - галоўны рэдактар Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. Скончыў аспірантуру пры Менскім педінстытуце (1957), у 1959-1970 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў 1930 г. Аўтар манаграфічных прац і нарысаў па гісторыі савецкай і дакастрычніцкай беларускай літаратуры.

Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей : метадычныя парады. Выпуск 6. В. Дунін-Марцінкевіч (1808 - 1884) / Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна ; Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [складальнік В. М. Батура ; рэдактар Т. Г. Пашкоўская]. — 13 с. : іл.

Метадычныя парады прысвечаны класіку беларускай літаратуры, паэту, драматургу, асветніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Яны змяшчаюць звесткі аб жыцці і дзейнасці В. Дуніна-Марцінкевіча, віктарыну "Спасцігаючы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча".

Выданне будзе карысна бібліятэкарам, культработнікам, настаўнікам беларускай літаратуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца жыццём нашых славутых землякоў.

Марцінкевіч герба Лебедзь : дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; [укладальнік Генадзь Кісялеў]. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 472 с. : іл.

Зборнік змяшчае найбольш значныя і важныя дакументы і матэрыялы пра жыцце, працоўную дзейнасць і шматгранную творчасць выдатнага беларускага пісьменніка мінулага В. Дуніна-Марцінкевіча. У кнігу ўключаны матэрыялы яго радаводнай справы, тайнага паліцэйскага нагляду, розныя канцылярскія дакументы, што датычаць яго службовай дзейнасці, узаемаадносін з уладамі, гісторыі маентка Люцынка і інш., а таксама каштоўныя артыкулы У. Сыракомлі пра творчасць пісьменніка. Тэксты дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны па першакрыніцах, суправаджаюцца грунтоўным навуковым каментарам, дапоўнены хронікай жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і разгорнутым імянным паказальнікам.

Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры XIX ст.

Навуменка, І. Я. Вінцент Дунін-Марцінкевіч : [аб ім] / І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 216 с.

У кнізе разглядаецца творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча ў рэчышчы тагачасных літаратурна-мастацкіх плыняў. Прыведзены новыя факты, думкі аб творчасці пісьменніка і развіцці беларускай літаратуры ХІХ ст.

Паклон дудару беларускаму : метадычныя матэрыялы ў дапамогу святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Цэнтральная бібліятэка ; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ; [складальнік Т. Ц. Цурганава, В. М. Круталевіч]. — Быхаў, 2008. — 13 с. : іл.

Метадычныя рэкамендацыі прысвечаны таленавітаму драматургу, выдатнаму дзеячу культуры – Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічку. Яны змяшчаюць сцэнарныя распрацоўкі літаратурнага вечара "Паклон дудару беларускаму", пералік значных твораў з анатацыямі.
Выданне будзе карысна бібліятэкарам, культработнікам, настаўнікам беларускай літаратуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца жыццём нашых славутых землякоў.

"Я, выхаванец Бабруйскага павета…" : Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-2008) : да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага ; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ; [складальнік В. У. Стэльмак [і інш.]. — Бабруйск, 2008. — 44 с. : іл.

Дунін-Марцінкевіч - стваральнік нацыянальнай беларускай драматургіі і першага нацыянальнага тэатра сучаснага тыпу. Гэта першы з прафесійных пісьменнікаў, які свядома пачаў пісаць па-беларуску і абвясціў цэлую эпоху ў развіцці новай беларускай літаратуры. Падзеі, рэліквіі, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю "беларускага дудара" сталі ўжо святынямі. Бабруйчане з гордасцю адзначаюць, што менавіта на бабруйскай зямлі, у фальварку Панюшкавічы, нарадзіўся слынны сын беларускай зямлі

Янушкевіч, Я. Я. Беларускі дудар : праблема славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Я. Я. Янушкевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 143 с. : фота.

Творчая спадчына В. Дуніна-Марцінкевіча разглядаецца ў шчыльнай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу ў перыяд адраджэння, які быў характэрны для большасці славянскіх краін у XIX ст. У навуковы ўжытак уводзіцца новы фактычны матэрыял, адшуканы ў архівах і рукапісных схоўнях бібліятэк краіны.
Разлічана на чытачоў, якія цікавяцца літаратурай і гісторыяй Беларусі XIX ст.

  На выставе прадстаўлены літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал