Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі, блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, народныя паэты Беларусі Купала і Колас былі вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаныя купаласаўскага і коласаўскага талентаў былі аднолькавыя – гэта геніяльнасць і простасць. Яны зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу "людзьмі звацца".

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды абласная бібліятэка прапануе аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця.

Выбраць вiктарыну: