2021
2024
2025

ЖНІВЕНЬ 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

80 гадоў назад было створана Магілёўскае партыйна-камсамольскае падполле (1941)
   
60 гадоў назад заснавана вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "БелЛялька" ААТ "Актамір" (1961) у Магілёве
   
70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Паўлавіча Блахіна (01.08.1951, г. Бабруйск), фізіка. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991)
   
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Гадунова (02.09.1921, в. Фашчаўка, Шклоўскі раён – 10.02.1994), вучонага-эканаміста. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1979)
   
80 гадоў з дня нараджэння Ніны Іванаўны Дзенісенка (06.08.1941, г. Магілёў), поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы (1975, 1981, 1986)
   
120 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Загурскага (08.08.1901, в. Студзянец, Касцюковіцкі раён – 07.03.1968), музыказнаўца, тэатральнага дзеяча. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957)
   
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Фёдаравіча Леганькова (14.08.1941, г. Мсціслаў), журналіста, празаіка, публіцыста
   
80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Ткачова (19.08.1941, в. Удага, Чэрыкаўскі раён – 01.10.2011), жывапісца
   
100 гадоў з дня нараджэння Якава Львовіча Сімкіна (25.08.1921, в. Леніна, Горацкі раён – 02.08.1978), мастака
   
70 гадоў з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Ламановіч (27.08.1951, в. Лапічы, Асіповіцкі раён), харавога дырыжора. Народная артыстка Беларусі (2010). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999)
   

ЖНІВЕНЬ