2021
2024
2025

САКАВIК 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Віктаравіча Ясева (01.03.1961, г. Быхаў), вучонага, педагога, паэта. Кандыдат палітычных навук (1993)
   
70 гадоў з дня нараджэння Надзеі Віктараўны Палубінскай (03.03.1951, г. Магілёў), паэтэсы
   
120 гадоў з дня нараджэння Навума Ільіча Ахіезера (06.03.1901, г. Чэрыкаў – 03.06.1980), вучонага-матэматыка. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1941)
   
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Сірацініна (07.03.1921 – 17.07.1941, г. Крычаў), удзельніка абароны г. Крычава
   
90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Якаўлевіча Лісоўскага (17.03.1931, в. Белы Мох, Мсціслаўскі раён – 01.10.1970), жывапісца, графіка
   
90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мітрафанавіча Малашкі (17.03.1931, в. Замачулле, Бялыніцкі раён), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1975)
   
80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Васільевіча Фралова (21.03.1941, г. Крычаў – 18.08.1991), габаіста, педагога
   
110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Зарыцкага (22.03.1911, г. п. Хоцімск – 29.10.1987), паэта
   
110 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Еўцыхевіча (23.03.1911, в. Свяцілаўка, Мсціслаўскі раён – 22.10.1980), географа, глебазнаўца. Кандыдат геаграфічных навук (1940)
   
120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Грашчанкава (26.03.1901, в. Забор'е, Мсціслаўскі павет (зараз Смаленская вобласць, Расія) – 08.10.1965), вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1938). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944)
   
120 гадоў з дня нараджэння Данілы Кірэевіча Сукачова (27.03.1901, в. Семукачы, Магілёўскі раён – 15.05.1973), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Гродзенскай і Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
   

САКАВІК