Выбярыце раздзел: 

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Рамантычныя ветразі творчасці Маўра,
вытрымалі выпрабаванне ветрамі і штормамі часу.
Ён паранейшаму нязменны капітан на караблі нашай беларускай дзіцячай літаратуры.
У. Ягоўдзік

 

Барсток, М. М.  Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр / М. М. Барсток. — Мінск : Таварыства па распаўсюджванню палітычных i навуковых ведаў Беларускай ССР, 1958. — 32 с.

У сваіх навукова-папулярных і навукова-прыгодніцкіх аповесцях і раманах Я. Маўр выкарыстоўвае розны навуковы матэрыял з геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі, заалогіі, батанікі. У некаторых яго кнігах канкрэтная навуковая ідэя займае такое вялікае месца, што ледзьве не ператвараеццаў галоўнага героя ("Чалавек ідзе"), кіруе жаданнямі і паводзінамі дзеючых асоб, дапамагае ім прайсді праз многія выпрабаванні, загартаваць у барацьбе з цяжкасцямі свой характар ("Палескія рабінзоны"). Гэтая навуковая ідэя садзейнічае найбольш глыбокаму асвятленню грамадскіх канфліктаў, сацыяльных праблем, чалавечых характараў.
Творы Я. Маўра змястоўныя і займальныя, таму іх любяць юныя і дарослыя чытачы. Яны паказваюць чалавека ў дзеянні, у барацьбе. У іх удала спалучаюцца канкрэтны навуковы матэрыял, дэталі быту, рэалістычныя партрэты герояў з палётам. фантазіі, з высокай чалавечай маралі пісьменніка-гуманіста.


 

Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917–1967) / Э. С. Гурэвіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.

Задача выхавання юнага пакалення — жыццёва важная для кожнага грамадства; лёс яго, яго будучыня і вырашаецца ўрэшце станам, характарам выхавання.
У гэтай кнізе прасочваецца развіццё беларускай савецкай літаратуры для дзяцей, раскрываюцца яе ідэйна-тэматычная і жанрава-стылёвая своеасаблівасці, роля ў выхаванні юнага пакалення.
Бібліяграфія ў падрадковых зносках.


 

Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр : нарыс жыцця і творчасці / Э. С. Гурэвіч ; рэдактар П. К. Дзюбайла ; прадмова 3. У. Драздовай. – 2-е выданне, дапоўненнае. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 150 с.

Упершыню выданне выйшла ў 1983 г.
У кнізе прасочваецца жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай дзіцячай літаратуры, раскрываецца своеасаблівасць яго твораў, іх месца ў агульналітаратурным працэсе, а таксама роля і значэнне пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, студэнтаў, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі дзіцячай і юнацкай літаратуры.


 

Рунец, П. Чалавек з крылатай  фантазіяй / Пятро Рунец. — Мінск : Народная асвета, 1979. – 64 с. : іл.

У кнізе прыгадваюцца цікавыя эпізоды з жыцця і творчай дзейнасці Янкі Маўра. Яны дапамагаюць уявіць вобраз пісьменніка — чалавека мудрага і дасведчанага, уважлівага і чулага да людзей.
Прызначана дзецям сярэдняга і старэйшага ўзросту.


 

Яфімава, М. Б. Цэлы свет — дзецям : творчы партрэт Янкі Maўpa / М. Б. Яфімава. — Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1983. — 136 с. : іл.

У кнізе разглядаецца творчасць аднаго з заснавальнікаў і выдатных прадстаўнікоў беларускай дзіцячай літаратуры. Даследуецца праблема наватарскіх пошукаў пісьменніка, ідэйна-мастацкай і педагагічнай вартасці яго твораў, узнімаецца пытанне аб развіцці маўраўскіх традыцый у сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.
Адрасавана студэнтам ВНУ і тэхнікумаў, настаўнікам агульнаадукацыйных школ, шырокаму колу чытачоў.


 

Яфімава, М. Б. Янка Маўр: (жыцце і творчасць) / М. Б. Яфімава. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 128 с.

Янка Маўр па праву лічыцца заснавальнікам беларускай савецкай літаратуры для дзяцей. На яго шматлікіх творах юныя чытачы і сёння вучацца быць смелымі, мужнымі і прынцыповымі, вучацца паважаць чалавека працы, горача  любіць сваю Радзіму і ненавідзець яе ворагаў.
Глыбіня думкі і высокая ідэйнасць апавяданняў і аповесцей Янкі Маўра спалучаюцца з захапляючай мастацкай формай. Яго кнігі з цікавасцю чытаюцца не толькі дзецьмі, але і дарослымі, і на сённяшні дзень яны займаюць належнае месца сярод лепшых здабыткаў беларускай дзіцячай літаратуры.


Артыкулы:

Бярозка, У. З крылатай фантазіяй : [аналіз творчасці Янкі Маўра] / Уладзімір Бярозка // Віцебскі рабочы. — 1991. — 6 верасня. — С. 7.

Васілевіч, А. Рамантык–гуманіст : [аб жыцці і дзейнасці Янкі Маўра] / Алена Васілевіч // Васілевіч, А. Люблю, хвалююся — жыву / А. Васілевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – С. 62—71.

Васілевіч, А. Рамантык–гуманіст : [жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра] / А. Васілевіч // Алеся. — 2003. — № 5. — С. 37.

Гардзіцкі, А. Янка Маўр — жартамі і сур’езна / А. Гардзіцкі // Гарадзіцкі, А. Сустрэчы / А. Гарадзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — С. 55—64.

Грахоўскі, С. Мудрэц з душою хлапчука : [аб жыцці і дзейнасці Янкі Маўра] / С. Грахоўскі // Грахоўскі, С. Так і было : артыкулы, успаміны, эссе / С. Грахоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — С. 164—167.

Давідовіч, Г. Мысліцель і летуценнік : [Янка Маўр] / Генрых Далідовіч // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 8. – С. 3.

Зубоўскі, Б. Другое чаканне Маўра / Б. Зубоўскі // Настаўніцкая газета. — 2001. — 19 ліпеня. — С. 1, 3.

Зубоўскі, Б. Урокі і запаветы Янкі Маўра / Б. Зубоўскі // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 8. — С. 61—64.

Зубоўскі, Б. Янка Маўр : мастацкі матывацыйны вопыт першапраходцы / Б. Зубоўскі // Роднае слова. — 2012. — № 5. — С. 17—21.

Кавалёва, Т. Ліст у будучыню : [Янка Маўр] / Т. Кавалёва // Настаўніцкая газета. — 1999. — 16 кастрычніка. — С. 4.

Карабановіч, Э. Школьны літаратурны музей Янкі Маўра / Эдвард Карабановіч // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 103.
Кузьміч, Н. Усе мы дзеці прыроды : апавяданне "Багіра" Янкі Маўра / Наталля Кузьміч // Роднае слова. — 2008. — № 5. — С. 5—6.

Курбека, І. Адзін вечар з Янкам Маўрам / І. Курбека // Звязда. — 2003. — 14 мая. — С. 8.

Марціновіч, А. Магчымасці немагчымага : Янка Маўр / А. Марціновіч // Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка : выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. У 2 кн. Кн. 1. / А. Марцінавіч. — Мінск, 1997. — С. 117—124.

Міцкевіч, Н. Доўгая дарога : [жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра] / Наталля Міцкевіч // Полымя. — 2011. — № 3. — С. 159—177.

Рублевская, Л. 125 лет Янке Мавру / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2008. — 7 июня. — С. 14.

Садоўская, Л. Капітан нашых падарожжаў Янка Маўр / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. — 2003. — № 2. – С. 11—13.

Свінарэнка, В. "Партрэт Янкі Маўра" / Вольга Свінарэнка // Роднае слова. — 2002. — № 9. — С. 102, 103.

Федарэнка, А. Мой Янка Маўр / А. Федарэнка // Бярозка. — 2003. — № 5-6. — С. 28—29.

Хацько, С. Любімы дзіцячы пісьменнік : [жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра] / С. Хацько // Голас Радзімы. — 1998. — 4 чэрвеня. — С. 6.

Чыгрын, С. Праз вобразы Янкі Маўра / С. Чыгрын // Настаўніцкая газета. — 1986. — 20 снежня. — С. 13.

Янка Маўр // Гісторыя беларускай літаратуры : ХХ стагоддзя (20-50-я гады) / пад агульнай рэдакцыяй М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — С. 455—476.

Янка Маўр : для дзяцей // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэбны дапаможнік / пад рэдакцыяй А. М. Макарэвіча, Б. М. Яфімава. — Мінск : Вышэйшая школа, 2008. — С. 197—220.

Янка Маўр : 125 гадоў з дня народзінаў : [аб жыцці і творчасці Янкі Маўра] // Наша слова. — 2008. — 7 траўня. — С. 1.

Яфімава, М. "Чую біцце чалавечага сэрца" : загадкі пра Янку Маўра / Маргарыта Яфімава // Роднае слова. — 2003. — № 5. — С. 90—93.

Яфімава, М. Дзіцячых сэрцаў уладар… : [аб жыцці і творчасці Янкі Маўра] / Маргарыта Яфімава // Роднае слова. — 2008. — № 5. — С. 3—4.

Яфімава, М. Ён пісаў добрыя кнігі : [аб жыцці і творчасці Янкі Маўра] / Маргарыта Яфімава // Бібліятэка прапануе. — 2009. — № 4. — С. 22—24.

Яфімава, М. Сустрэчы з Янкам Маўрам / Маргарыта Яфімава // Пачатковая школа. — 2003. — № 4. — С. 23—24.

Яфімава, М. Шляхамі роднай Беларусі : аповесць "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра / Маргарыта Яфімава // Роднае слова. — 2008. — № 9. — С. 30—32.