Выбярыце раздзел:

Зборнікі паэзіі з вершамі пра Я. Купалу і Я. Коласа

На выставе прадстаўлены зборнікі паэзіі з вершамі пра Я.Купалу і Я. Коласа з кніжных фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

 

Аўрамчык, М. Вянкі Янку Купалу : верш / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Выбраныя творы : у 2 т. / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1980. — Т. 1. Вершы, балады, паэма. — С. 74—75.

Аўрамчык, М. У доме Якуба Коласа : верш / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Выбраныя творы : у 2 т. / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1980. — Т. 1. Вершы, балады, паэма. — С. 138.

Мікола Аўрамчык (1920), нарадзіўся ў в. Плёсы Бабруйскага раёна. Беларускі паэт, празаік, перакладчык, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1963) за зборнік вершаў "Сустрэчы былых канагонаў". Выдаў дзесяткі зборнікаў. Сярод іх: "Пярэдні край", "Шляхамі дружбы", "Ключы жураўліныя", "Універсітэцкі гарадок" і інш.


 

Бруева, В. Сустрэча з Купалам : верш / Вера Бруева // Голас майго краю : вершы паэтаў Шклоўшчыны / укладальнік Л. Анціпенка. — Мінск, 2004. — С. 109.

Вера Бруева (1985). Нарадзілася ў в. Путнікі Шклоўскага раёна. Захапляецца мастацкай літаратурай.


 

Грахоўскі, С. Песня будзе жыць : [верш памяці Якуба Коласа] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1973. — Т. 1. Паэзія. — С. 343.

Сяргей Грахоўскі (1913—2002), беларускі паэт, празаік, перакдадчык. Дзяцінства і юнацтва правёў у мястэчку Глуск. Аўтар зборнікаў паэзіі "Дзень нараджэння", "Ад вясны да вясны", "Чаканне", "Табе зайздросціць сонца", "Памяць", "Тры вымярэнні", "Вершы" і інш.


 

Грахоўскі, С. Помнік Янку Купалу ў Ароў-парку : верш / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1983. — Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. — С. 63—64.

Бяларучы

Не варажыў, а прарочыў,
Верыў і клікаў з запалам.
Тою купальскаю ноччу
Хлопчык зрабіўся Купалам.
Новае вырасла голле,
Новыя леглі асновы,
І не змоўкнуць ніколі
Ў свеце Купалавы словы.


 

Дайнека, Л. Зямля Купалы : верш / Леанід Дайнека // Дайнека, Л. Вечнае імгненне : вершы / Леанід Дайнека. — Мінск, 1985. — С. 19—21.

Леанід Дайнека (1940), беларускі паэт, празаік, нарадзіўся ў в. Дзмітраўка Клічаўскага раёна. Найперш вядомы чытачу як аўтар гістарычных раманаў: "Меч князя вячкі", "След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Як пісьменнік Леанід Дайнека пычынаўся з лірыкі. Першымі яго кнігамі сталі лірычныя зборнікі: "Галасы", "Бераг чакання", "Начныя тэлеграмы".

Ля помніку Купалу

У парку восеньскім стаіш,
У даль бязмежную глядзіш.
Пад лісцяў пошум залаты,
Што бачыш ты? Што чуеш ты? 
Паклон табе ад родных ніў,
Паклон за тое, што ты быў,
Што сілу меў і мужнасць меў
Сказаць за тых, хто анямеў.


 

Карпечанка, В. Наш Купала : верш / Васіль Карпечанка // Карпечанка, В. Я родам з Будзішча : вершы / Васіль Капечанка. — Магілёў, 1994. — С. 54.

Васіль Карпечанка (1925—2005), паэт, працаваў настаўнікам у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна. Літаратурнай працай пачаў займацца з 1953 г. З-пад яго пяра выйшлі зборнікі для дзяцей: "Сонейка ўзышло", "Сандалікі-скакалікі", "Загадкі ў калядкі", "Крылаты будзільнік", "Залатыя промні".
Акрамя вершаў для дзяцей, напісаў шмат вершаў, баек, гумарэсак, аппавяданняў, замалёвак для дарослых, якія ўключаны ў зборнікі: "Я родам з Будзішча", "Споведзь збалелай душы", "Вярхом не ўрагане", "Боль", "Толькі з табою".


 

Кірэенка, К. Якубу Коласу : [верш да 70-годдзя з дня нараджэння] / Кастусь Кірэенка // Кірэенка, К. Збор твораў : у 3 т. / Кастусь Кірэенка. — Мінск, 1986. — Т. 1. Вершы, паэмы, 1939—1962 гг. — С. 280—281.

Кастусь Кірэенка (1918—1988), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Гайшын Слаўгарадскага раёна. Закончыў педінстытут, прайшоў франтавымі дарогамі, быў ваенным карэспандэнтам. У першую яго кнігу "Ранак ідзе" (1945 г.) ўвайшлі вершы, напісаныя ў перарывах паміж баямі. Затым былі шматлікія зборнікі — паэтычныя і празаічныя, работа галоўным рэдактарам часопіса "Бярозка" і "Полымя". Залужаны дзеяч культуры БССР, уладальнік прэміі імя Янкі Купалы.


 

Кубека, В. Якубу Коласу : верш / Вольга Кубека // Гімн жыццю : вершы паэтаў Кругляншчыны / уклад. З. Мілешчанка. — Мінск, 2003. — С. 89.

Вольга Кубека (1988), юная паэтэса. Нарадзілася ў в. Ракушава Круглянскага раёна.


 

Пруднікаў, П. У музей да Коласа : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Прысады : вершы / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1979. — С.18.

Павел Пруднікаў (1911—2000), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна.
Пісаць вершы Павел Пруднікаў пачаў рана. У рэспубліканскім друку дэбютаваў вясной 1930 г. пад сугучным часу псеўданімам Паўлюк Буравей. У 1932 г. выйшла першая кніжка "Песні грузчыкаў". Пасля доўгага перапынку зноў пачаў друкавацца ў 1959 г. Публіцыстычны напал, страсная прага праўды ўзрасталі ад кнігі да кнігі: "Час майго нараджэння", "Прысады", "Мая магістраль", "Заасцёр’е". Кніга "Далёкае, але не забытае" змяшчае ўспаміны пра памятныя сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі.


 

Пруднікаў, П. Песні Купалы : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Заранка : вершы / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1987. — С. 20—21.

Вязынка

Бачыў я маляўнічыя мазанкі
І палацы буйных гарадоў,
Але ціхая вёсачка Вязынка —
Мною знойдзены родны мне дом.
Я лічу сябе сынам —
                             не псынкам —
На кавалку свяшчэннай зямлі,
А таму непаўторная Вязынка
Цудадзейснаю сілай хмяліць.
Не стрымаць мяне шумным і гладзенькім
Гарадам пад шатрамі чынар,
Бо на свеце ёсць ціхая Вязынка,
Дзе Купала жыццё пачынаў.


 

Прыходзька, П. Плошча Якуба Коласа ў Мінску : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Каляровыя халады : вершы, паэмы, балады / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1994. — С. 65—66.

Пятро Прыходзька (1920—2006), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. ў Альшоў Хоцімскага раёна. Пачатковыя крокі пісьменніка ў літаратуру супалі з вогненнымі гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют маладога паэта ў рэспубліканскім друку адбыўся ў 1937 г. На працягу жыцця заставаўся верным яго вялікасці Слову,  плённа працаваў, пра што сведчаць шматлікія паэтычныя зборнікі: "Салдаты міру", "Ранак над Эльбай", "Пасля развітання", "Вішнёвы агонь", "Сонца раней узышло" і інш.


 

Прыходзька, П. У вянок Янку Купалу : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Позняя восень : вершы, балады, паэмы / Пятро Прыходзька. — Мінск, 2001. — С. 9.

На радзіме Купалы

Вёска Вязынка.
Хата на ўзгорку ля гаю,
Ўсёй краіне вядомай ты стала.
У глухім гушчары
Беларускага краю
Тут на свет нарадзіўся Купала.
Калыханкай была яму песня аб долі,
Што на полі жанчыны спявалі,
А калыскаю —
Роднае поле,
Дзе шумелі жытнёвыя хвалі.


 

Пысін, А. Да партрэта Янкі Купалы : верш / Аляксей Пысін / Пысін, А. Збор твораў : у 2 т. / Аляксей Пысін. — Мінск, 1989. — Т. 1. Вершы. — С. 140—141.

Аляксей Пысін (1920—1981), беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Высокі Борак Краснапольскага раёна. Свой першы верш апублікаваў у 1938 г., а ў 1951 г. з’явілася яго першая паэтычная кніга "Наш дзень". Залатым дзесяцігоддзем для паэта былі 1965—1974 гг., калі адзін за адным пачалі выдавацца яго зборнікі: "Мае мерыдыяны", "Да людзей ідучы", "Твае далоні", "Вярбовы мост", "Пойма", "Ёсць на свеце мой алень". Дзівосны, шматфарбны свет адкрыў Аляксей Пысін для дзяцей у сваіх кнігах: "Матылёчкі-матылі", "Вясёлка над плёсам", "Кавалёк", "Колькі сонцаў" і інш. Заслужаны работнік культуры БССР, уладальнік Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.


 

Сербантовіч, А. Зямля любімага Купалы… : верш / Анатоль Сербантовіч // Сербантовіч, А. Жаваранак у зеніце : вершы / Анатоль Сербантовіч. — Мінск, 1989. — С. 60.

Анатоль Сербантовіч (1941—1970), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Ордаць Шклоўскага раёна. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Творы юнага паэта, у асноўным байкі і сатыркі, разам са шматлікімі заметкамі і фельетонамі друкаваліся ў шклоўскай раённай газеце "Чырвоны барацьбіт". Спадчыну Анатоля Сербантовіча складаюць чатыры зборнікі лірыкі: "Азбука", "Міннае поле", "Пярсцёнак", "Жаваранак у зеніце".


     
 

Стральцоў, М. Жалейка : [верш, прысвечаны Я. Купале] / Міхась Стральцоў // Стральцоў, М. Яшчэ і заўтра : вершы / Міхась Стральцоў. — Мінск, 1983. — С. 167.

Міхась Стральцоў (1937—1987), пісьменнік, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў в. Сычын Слаўгарадскага раёна. Першае апавяданне "Блакітны вецер" было надрукавана ў 1957 г. Выступаў у друку з рэцэнзіямі, артыкуламі і вершамі.
У 1962 г. адразу пасля выхаду ў свет першага зборніка апавяданняў "Блакітны вецер", М. Стральцоў быў прыняты у Саюз пісьменнікаў СССР. Затым былі кнігі: крытычныя артыкулы "Жыццё ў слове", зборнік апавяданняў "Сена на асфальце", зборнік вершаў "Ядлоўцавы куст" і інш.
З'яўляецца лаўрыятам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

     
 

Чыгрынаў, І. З песняй Якуба Коласа : верш / Іван Чыгрынаў // Жыццё для народа : зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / складальнікі: І. Жыдовіч, Д. Міцкевіч. — Мінск, 1962. —С 265.

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (1934—1996), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Вялікі Борак Касцюковіцкага раёна. Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці лічыў 1961 г., калі было апублікавана апавяданне "Праз гады". У зборніках апавяданняў: "Птушкі ляцяць на волю", "Самы шчаслівы чалавек", "Ішоў на вайну чалавек", "Ці бываюць у выраі ластаўкі" і інш. паказана духоўная прыгажосць чалавека ў мірных і ваенных умовах. Раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны" і "Не ўсе мы згінем" звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння. Народны пісьменнік Беларусі.

   

 

Дадатковая літаратура:

  1. Аўрамчык, М. Вяртанне : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Нам засталася спадчына : зборнік вершаў, прысвечаных Я. Купалу і Я. Коласу. — Мінск, 1982. — С. 28—29.
  2. Аўрамчык, М. Слова пра паэта : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Пярэдні край / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1949. — С. 70—71.
  3. Аўрамчык, М. У той дзень : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Шляхамі дружбы / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1952. — С. 96—97.
  4. Грахоўскі, С. Беларучы : [верш пра Я. Купалу] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1973. — Т. 1. Паэзія. — С. 341.
  5. Грахоўскі, С. Вечны вучань : [верш пра Я. Купалу] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1983. — Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. — С. 65.
  6. Грахоўскі, С. Песня будзе жыць : [верш пра Я. Коласа] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Вершы / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1968. — С. 92.
  7. Грахоўскі, С. Купалаўцы : верш / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1994. — Т. 1. Вячэрні звон : вершы, паэмы. — С. 196—197.
  8. Дайнека, Л. Ля помніку Купалу : верш / Леанід Дайнека // Дайнека, Л. Мая вясна саракая / Леанід Дайнека. — Мінск, 1979. — С. 31.
  9. Кірэенка, К. Вуліца Янкі Купалы : верш / Кастусь Кірэенка // Кірэенка, К. Збор твораў : у 3 т. / Кастусь Кірэенка. — Мінск, 1987. — Т. 2. Вершы, паэмы. — С. 118—119.
  10. Пруднікаў, П. Вязынка : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Мая магістраль : выбранае / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1981. — С. 120.
  11. Прыходзька, П. Заява Якуба Коласа : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Апаленыя вёрсты : вершы, балады, паэма / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1986. — С. 67—68.
  12. Прыходзька, П. Купалава таполя : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Лісты з паходаў : выбранае / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1980. — С. 201—202.
  13. Прыходзька, П. На радзіме паэта : [верш пра Я. Купалу] / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Парог памяці : вершы, балады, паэма / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1983. — С. 48—49.
  14. Пысін, А. Колас : верш / Аляксей Пысін // Магілёўская праўда. — 1962. —3 лістапада. — С. 3.
  15. Пыснін, А. Песня Купалы : верш / Аляксей Пысін // Нам засталася спадчына : зборнік вершаў, прысвечаных Я. Купалу і Я Коласу. — Мінск, 1982. — С. 81—82.
  16. Пысін, А. Між самых блізкіх : [верш пра Я. Купалу] / Аляксей Пысін // Магілёўская праўда. — 1962. — 6 ліпеня. — С. 3.