Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Галерэя

Літаратурная спадчына М.І. Гарэцкага

Гарэцкі, М. І. Дзве душы [Гуказапіс] : аўдыякніга / Максім Гарэцкі ; [тэкст чытае Валер Мазынскі]. — Мінск : BelTonMedia, [2013]. — 1 гукавы дыск (CD-ROM).

Максім Гарэцкі – адзін з тых літаратараў, якія свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыны, і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго.

У змест аўдыякнігі, акрамя аповесці "Дзве душы", увайшлі такія выдатныя апавяданні, як: "Літоўскі хутарок", "Роднае карэнне" і "Рускі.

Гарэцкі, М. І. На імперыялістычнай вайне [Гуказапіс] : (запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы); Літоўскі хутарок : апавяданне : [аўдыёспектакль] / Максім Гарэцкі ; [тэкст чытае Алег Вінярскі]. — Мінск : [б. в.], 2008. — 1 гукавы дыск (DVD-ROM).

Мaкciм Гapэцкi нa ўлacным вoпыцe звeдaў пeклa вaйны. Дaкyмeнтaльнa-мacтaцкi твop "Нa iмпepыялicтычнaй вaйнe (Зaпicкi caлдaтa 2-й бaтapэi N-cкaй apтылepыйcкaй бpыгaды Лявoнa Зaдyмы)" (1914—1926) вынeceны з гэтaгa пeклa.

Вaйнa выcвeчвaлa ў чaлaвeкy ўcё — i дpэннae, i дoбpae. Гэтae "ўcё" бeз нiякaгa пpыxapoшвaння цi, нaaдвapoт, дpaмaтызaцыi, нaгнятaння жaxaў cтaлa змecтaм зaпicaк "Нa iмпepыялicтычнaй вaйнe".

Гарэцкі, М. Збор твораў. У 4-х т. / Максім Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984—1986.
Т. 1 : Апавяданні. — 1984. — 446 с. : іл.
Т. 2 : Аповесці. Драматычныя абразкі. — 1985. — 416 с. : іл.
Т. 3 : На імперыялістычнай вайне. Віленскія камунары. — 1985. — 399 с. : іл.
Т. 4 : Камароўская хроніка. Летапіс жыцця і творчасці. — 1986. — 384 с. : іл.

З улікам ранейшага вопыту і на падставе больш грунтоўнага даследавання творчай спадчыны М. Гарэцкага, на аснове крытыкі тэксту ў 1984—1986 гг. аддзелам выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры НАН Беларусі было падрыхтавана першае навукова-масавае выданне – Збор твораў у чатырох тамах.
Да непасрэднай працы над Зборам былі прыцягнуты вопытныя даследчыкі гарэцказнаўцы.
Гэта першы за ўсю гісторыю вывучэння спадчыны і пакуль што адзіны пасмяротны Збор твораў М. Гарэцкага.

Гарэцкі, М. Выбраныя творы. У 2-х т. / Максім Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973.
Т. 1 : Апавяданні і драматычныя абразкі. — 1973. — 514 с. : партрэт.
Т. 2 : Аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман. — 1973. — 480 с.

У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданно, замалёўкі, п'есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.

Гарэцкі, М. Выбраныя творы : [проза, драматургія, публіцыстыка] / Максім Гарэцкі ; [укладанне Р. Гарэцкага і Т. Голуб ; прадмова і каментар Т. Голуб]. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 637 с., [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор).

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.

Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

Гарэцкі, М. Віленскія камунары : раман-хроніка / Максім Гарэцкі ; [мастак В. Шаранговіч]. — Мінск : Беларусь, 1965. — 355 с. : іл.

Рaмaн Мaкciмa Гapэцкaгa "Вiлeнcкiя кaмyнapы" (1931-1932) нaлeжыць дa бyйныx здaбыткaў бeлapycкaй paмaнicтыкi, ycёй нaцыянaльнaй пpoзы .

"Віленскія камунары" — раман гістарычны. Аўтар адлюстраваў адзін з найбольш важных і рашаючых этапаў у барацьбе беларускага і літоўскага народаў за перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён апісаў рэальныя гістарычныя падзеі, паказаў сапраўдных удзельнікаў.

Гарэцкі, М. Віленскія камунары : раман-хроніка ; Камароўская хроніка : аповесць / Максім Гарэцкі ; прадмова М. Мушынскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. — 542 с. : партрэт. — (Школьная бібліятэка).

У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка "Віленскія камунары", у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць "Камароўская хроніка" — унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з'яў народнага жыцця.

Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / Максім Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 109 с.              

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіравана на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць. 

Горецкий, М. Избранное : повести, роман-хроника : перевод с белорусского / Максим Горецкий ; [составитель, вступительная статья и комментарии М. Мушинского]. — Минск : Мастацкая літаратура, 1989. — 544 с. — (Белорусская проза).

В книгу "Избранное" вошли лучшие произведения классика белорусской советской литературы Максима Горецкого (1893—1939), известного культурного деятеля, ученого, писателя — цикл повестей, объединенных одним героем и общим идейным замыслом, а также историко-революционный роман "Виленские коммунары".

Горецкий, М. Красные розы : избранное / Максим Горецкий ; перевел с белорусского Л. Соловей. — Минск : Мастацкая літаратура, 1976. — 494 с.

У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка "Віленскія камунары", у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць "Камароўская хроніка" — унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з'яў народнага жыцця.

Гарэцкі, М. На імперыялістычнай вайне : запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы / Максім Гарэцкі ; [укладанне і каментарыі: Т. С. Голуб ; навуковы рэдактар і аўтар прадмовы: М. І. Мушынскі] ; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы". — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 171 с., [8] л. іл., партрэт.

Кніга "На імперыялістычнай вайне" раскрывае адну з трагічных старонак гісторыі беларускага народа. Выданне прымеркавана да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Гарэцкі, М. Прысады жыцця : апавяданні, аповесці / Максім Гарэцкі ; [укладанне Т. Голуб]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).

У кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) увайшлі апавяданні, аповесці "У чым яго крыўда?", "Меланхолія", "Ціхая плынь" і дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістычнай вайне".

Горецкий, М. Родные корни : избранное / Максим Горецкий ; [перевод с белорусского И. И. Кононец ; предисловие М. Кенько]. — Минск : Звязда, 2014. — 351 с.

Настоящее издание предназначено познакомить с наиболее значительными произведениями писателя. В том числе с теми, путь которых к читателю был наиболее длительным и сложным.

Гарэцкі, М. Рунь : рэпрынтнае выданне : [апавяданні] / Максім Гарэцкі ; [пасляслоўе Д. Бугаева]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — 143 с.

Зборнік "Рунь" быў выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга надрукаваная ў друкарні Марціна Кухты. Зборнік вылучаецца глыбінёй і багаццем думак, моўным хараством і дасканаласцю, уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Гэта лірыка-спавядальная кніга, у якой аўтар задумваўся над праблемамі чалавечага існавання, зла і дабра, цемры і святла, радасці і гора.

Гарэцкі, М. Творы : Дзве душы : аповесць ; Апавяданні ; Жартаўлівы пісарэвіч : п'еса ; Літаратурна крытыка і публіцыстыка ; Лісты / Максім Гарэцкі ; рэдактар тома М. І. Мушынскі; укладанне і каментарыі Т. С. Голуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 629 с.

У дадзенае выданне ўваходзяць аповесць "Дзве души", апавяданні, п'еса "Жартаўлівы Пісарэвіч", літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эпісталярная спадчына пісьменніка.

У літаратурным каментарыі ўпершыню даецца навуковая ацэнка матэрыялу, які змешчаны ў кнізе.

Гарэцкі, М. Творы : [апавяданні, аповесці, драматургія, публіцыстыка] / Максім Гарэцкі ; навуковы рэдактар А. Я. Гарадніцкі; [укладанне і каментары Т. Голуб] ; Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — Т. 12. — 932 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).

У 12-ты том серыі "Залатая калекцыя беларускай літаратуры" ўвайшлі найлепшыя творы вядомага айчыннага пісьменніка, крытыка, публіцыста, драматурга Максіма Гарэцкага. Ягонае жыццё і творчасць — прыклад самаадданасці, нескаронасці, непадуладнасці рэпрэсіям, вернасці сабе і высокім ідэалам.

Гарэцкі, М. Творы : апавяданні, аповесці / Максім Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 446 с.

Выданне, прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага, мела на мэце пазнаёміць з найбольш значнымі творамі пісьменніка, у першую чаргу, з тымі, шлях якіх да чытача быў найбольш доўгім і складаным. Выданне складзена з апавяданняў, аповесцяў "У чым яго праўда?", "Меланхолія", "Ціхая плынь", дакументальна-мастацкіх запісак "На імперыялістычнай вайне".

Максім Гарэцкі: успаміны, артыкулы, дакументы / [складальнікі: А. С. Ліс і І. У. Саламевіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 366 с., [8] л. іл.

Друкуюцца ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, працавалі ці сустракаліся з ім у розныя гады яго жыцця.
Значнае месца ў зборніку займаюць дакументы, біяграфічныя матэрыялы, лісты і літаратурна-крытычныл артыкулы Максіма Гарэцкага, а таксама бібліяграфічны спіс друкаваных твораў і артыкулаў даследчыкаў яго творчасці.

На выставе прадстаўлены выданні М. Гарэцкага
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал