ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Рамантык з люцынкі
БіяграфiяЛітаратурная спадчына Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Літаратурная спадчына В. Дуніна-Марцінкевіча

Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў. У 2 т. / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007-2008.
Т. 1 : Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні. — 2007. — 492 с.
Т. 2 : Вершаваныя аповесці і апавяданні. Вершы. Публіцыстыка. Лісты і пасланні. Пераклады. — 2008. — 598 с. : іл.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) — пачынальнік новай беларускай літаратуры.

Першы том Збору твораў склалі два раздзелы: "Драматычныя творы", "Вершаваныя аповесці і апавяданні", куды ўвайшлі славутыя камедыі: "Sielanka" ("Ідылія"), "Залёты", несмяротная "Пінская шляхта", а таксама паэмы "Гапон", "Вечарніцы" і інш.

Другі том Збору твораў В. Дунін-Марцінкевіча склалі раздзелы "Вершаваныя аповесці і апавяданні", "Вершы", "Публіцыстыка", "Лісты і пасланні", "Пераклады", "Dubia", а таксама жаццяпіс Беларускага Дудара.
Творчая спадчына пададзена ў арыгінале: на беларускай, польскай, "пінчуцкай" мовах.

Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў / В. Дунін-Марцінкевіч ; [рэдактары В. В. Барысенка, Ю. С. Пшаркоў] ; Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. — 431 с.

Збор твораў В. I. Дуніна-Марцінкевіча, падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з'яўляецца найбольш поўным з усіх выданняў твораў пісьменніка, якія выходзілі да гэтага часу. У аднатомнік уключаны амаль усе яго вядомыя творы на беларускай і польскай мовах, пераклады, пісьмы.

Дунін-Марцінкевіч, В. Выбраныя творы : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; [каментарыі Язэп Янушкевіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 239 с.

У кнігу слыннаго класіка беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) увайшлі драматычныя творы "Ідылія", "Пінская шляхта", "Залеты", а таксама вершаваныя аповесці і апавяданні "Гапон", "Купала", "Благаславеная сям’я", "Літаратарскія клопаты", "Люцынка, альбо Шведы на Літве".

Дунин-Марцинкевич, В. Избранное : стихотворные повести и рассказы, драматические произведения / Винцент Дунин-Марцинкевич ; [перевод с белорусского и польского И. Бурсова, П. Кошеля]. — Минск : Мастацкая літаратура, 1991. — 367 с.

Винцент Дунин-Марцинкевич (1808—1884), создатель белорусского национального театра, драматург, оригинальный мыслитель и художник, прекрасно знал многотрудную жизнь, быт, нравы, психологию и фольклор белорусского крестьянства. В своих лучших произведениях он воспел простого человека-труженика, его духовную одаренность.

Написанные в пореформенный период комедии "Пинская шляхта" и "Сватовство" по праву вошли в золотой фонд белорусской литературы.

Дунін-Марцінкевіч, В. Драматычныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 126 с.

У кнізе класіка беларускай літаратуры, пачынальніка беларускага нацыянальнага тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча (1808—1884) змешчаны яго найбольш вядомыя драматычныя творы — опера "Ідылія", вадэвілі "Пінская шляхта", "Залёты".

Гэтая кніга дазволіць чытачу ўпершыню пазнаеміцца з самымі вядомымі творамі паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, перакладчыка, публіцыста і асветніка, паэтычная спадчьна якога дайшла да нашчадкаў далека не ў поўным выглядзе. Дунін-Марцінкевіч адзін паспеў напісаць па-беларуску столькі, колькі вядома з напісанага ягонымі сучаснікамі. Гэта і многа, і мала адносна таго, што прагнуў здзейсніць для роднага народа Беларускі Дудар.

Дунін-Марцінкевіч, В. Творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; [укладальнік, прадмова і каментарыі Язэп Янушкевіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 527 с. : іл.

Віцэнт Дунін-Марцінкевіч па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры, першым яе класікам. Жыццевы шлях пісьменніка ахоплівае ледзь не ўсе XIX стагоддзе (1808-1884), а творчы шлях яго — гэта шлях, пройдзены ў перыяд станаўлення беларускага пісьменства ад фальклорных і ананімных твораў да сталай прафесійнай літаратуры. Самаахвярным грамадзянскім подзвігам можна назваць, паставіўшы ў канкрэтна-гістарычныя ўмовыу творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, якая ўяўляе рух да рэалізму і адлюстроўвае мастацкія пошукі ўсей беларускай літаратуры XIX стагоддзя.

Дунін-Марцінкевіч, В. Пінская шляхта : фарс-вадэвіль у 1-й дзеі / В. Дунін-Марцінкевіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 42 с. — (Бібліятэка беларускай драматургіі).

"Пінская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і самадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сур’ёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года.
Героі камедыі "Пінская шляхта" – цемныя і адсталыя засцянковыя "дваране". З выключным майстэрствам і назіральнасцю паказвае аўтар іх норавы, побыт і тыповыя рысы характараў.

Дунін-Марцінкевіч, В. Пінская шляхта : п'есы : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 134 с. — (Школьная бібліятэка).

У кнізе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808—1884), класіка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру, змешчаны яго найболып вядомыя драматычныя творы: опера "Ідылія", вадэвілі "Пінская шляхта", "Залёты".
"Ідылія" лічыцца прынцыповай з'явай у станаўленні новай беларускай літаратуры. Калі паны тут гавораць па-польску, то персанажы-сяляне - упершыню ў літаратурным творы - па-беларуску. У "Ідыліі" В. Дунін-Марцінкевіч выявіў сябе як прыхільнік класавага міру і маральнага самаўдасканалення. Ён высмейваў фанабэрыстасць шляхты, сляпое захапленне ўсім французскім і адначасова ствараў вобраз добрага пана, які праз каханне да сялянскай дзяўчыны (тая ў рэшце рэшт аказалася ўсё ж пераапранутай паненкай) палюбіў сялян і хоча, каб і яны яго любілі. Такая ідэалізацыя рэальнага жыцця тым не менш не перашкодзіла паказаць у п'есе характэрныя народныя тыпажы.
"Ідылія" карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі, яе тэкст перапісвалі і распаўсюджвалі ў рукапісных спісах, у друку з'явіліся рэцэнзіі на пастаноўку твора. Опера была пастаўлена ў пачатку 1852 г. у Мінску тэатрам Дуніна-Марцінкевіча, ролю Навума ў спектаклі выканаў сам аўтар.

Класіка. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта : аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы ; Кастусь Вераніцын. Тарас на Парнасе : беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы : [ да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча] / укладальнік Язэп Янушкевіч. — Мінск : Выдавец Віктар Хурсік, 2008. — 239 с.

У кнізе А. Макарэвіча даследуецца сатырычная творчасць народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы. Крытык падрабязна спыняецца на дзейнасці Крапівы-сатырыка і асвятляе такія пытанні, як вытокі творчасці пісьменніка, станаўленне яго сатырычнай паэзіі, пераход да другіх формаў – апавядання, рамана, п’есы, у якіх Кандрат Крапіва застаецца заўсёды сатырыкам, дасціпным гумарыстам, сапраўдным мастаком народнага слова.

Па вобразнаму вызначэнню Максіма Горкага, савецкая літаратура выконвае ролю "акушэркі і магільшчыка". Гэта значыць, што яна садзейнічае выхаванню новых, сацыялістычных рыс у светапоглядзе, характары, псіхалогіі людзей і адначасова актыўна выступае супраць усяго таго, што перашкаджае іх духоўнаму і палітычнаму росту.

  На выставе прадстаўлена літаратурная спадчына Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал