Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Рамантык з люцынкі
БіяграфiяЛітаратурная спадчына Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Біяграфія

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1808 года (4 лютага па н.ст.) у фальварку Панюшкавічы, што ў Бабруйскім павеце. Бацькі пісьменніка, як указвае запіс на лацінскай мове ў метрычнай кнізе Бабруйскага парафіяльнага касцёла, былі Ян Дунін-Марцінкевіч, наваградскі падчашы, і Марцыяна з Нядзведскіх. Пры хрышчэнні нараклі сына двума імёнамі — Вінцэнт і Якуб, а хрысцілі толькі вадой, бо, відаць, здароўе ў дзіцяці было не надта моцным. Прысутнічала пры гэтым і дачка Яна, Юлляна Марцінкевічанка. Сама ж Марцыяна была ўжо другой жонкай Яна.
Шмат чаго не вядома з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана. Вядома, аднак, што ў яго быў старэйшы брат Ігнат і што бацькі іх рана памерлі. Пра гэта сведчаць словы самога Вінцэнта ў адным з прашэнняў на пацвярджэнне дваранскага паходжання. "З дзяцінства асірацелы і маючы нядбайную радню, я зусім не меў нікога, хто б заняўся справай нашага радаводу".

Продкі пісьменніка належалі да служачай шляхты. Прадзед В. Дуніна-Марцінкевіча Тодар Марцінкевіч быў ротмістрам гусарскай службы. Чын гэты ён меў гонар атрымаць з рук самога вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі. Паступова ж продкі пісьменніка абяднелі, ягоны дзед Мікалай яшчэ ў 1734 г. прадаў свой маёнтак Высоха ў Слонімскім павеце. Бацька ж Ян Мікалаевіч маёнтка свайго не меў, а быў арандатарам, жыў з зямлі.
Радавод звычайна вёўся па бацькаўскай лініі. Але нагадаем, што маці пісьменніка таксама мае прыналежнасць да вядомага дваранскага роду. Яе сваяк Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) быў магілёўскім арцыбіскупам, пераехаў затым у Санкт-Пецярбург, дзе стаў біскупам усіх касцёлаў Расійскай імперыі.
Але стаў ён не толькі рэлігійным дзеячам. Ён быў вядомым вучоным свайго часу, гісторыкам, лінгвістам. Гэта яго пяру належыць "Літоўская граматыка". Адукаванейшы чалавек, ён вучыўся ва універсітэтах Круляўца, Франкфурта, Амстэрдама, Лондана, быў членам Расійскай Акадэміі навук і членам Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, абіраўся ганаровым членам Маскоўскага, Віленскага, Ягелонскага універсітэтаў. Менавіта С. Богуш-Сестранцэвіч прыклаў нямала намаганняў у выхаванні Вінцэнта, узяў яго пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы "пад сваё крыло". Спачатку ён уладкаваў свайго пляменніка ў Віленскую калегію базыльянаў, ці, прасцей, бурсу, а затым на медыцынскі факультэт Віленскага (па іншых звестках — Пецярбургскага) універсітэта. Праўда, вучыцца доўга яму не давялося, ужо ў другім семестры ў 1827 г. Вінцэнт пакідае вучобу. Што з’явілася сапраўднай прычынай такога рашэння, не ведае ніхто. Існуе легенда, што пры першай сваёй практыцы ў морзе пры ўскрыцці трупа Дунін-Марцінкевіч раптоўна абамлеў. З прычыны такога нездароўя быццам бы не змог далей вучыцца. Зусім адкідваць такую версію не трэба, але, магчыма, існавалі іншыя прычыны. У 1826 г. на 95-ым годзе свайго жыцця памірае Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, яго духоўны апякун. Застаўшыся без маральнай падтрымкі і сродкаў для існавання, юнак, без усякага сумневу, мог і не адолець цяжкасці мітуслівага і шумнага жыцця ў сталіцы.

Калі верыць некаторым жыццяпісным звесткам, чыноўніцкую працу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пачаў у Вільні ўжо ў 1827 г. на пасадзе сакратара ў прыватным бюро нейкага пана Бараноўскага. Можа, такая акалічнасць і не прыцягнула б пільную ўвагу да сябе, каб не рамантычная гісторыя, звязаная з гэтым. Менавіта там, падчас яго службы, Вінцэнт знаёміцца з дачкой Бараноўскага Юзэфай, у якую моцна закахаўся. Бацькі былі супраць іх шлюбу. У вачах будучага цесця Вінцэнт быў "гарбатым мужланам", да таго ж зусім збяднелым. А дачцы пана Бараноўскага на той час мінула ўсяго 16 гадоў. Не звяртаючы ўвагі на ўсё гэта, Вінцэнт выкрадае сваю каханку і ў снежні 1831 г. бярэ з ёй шлюб. У тым жа годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паступае на службу ў Мінскую рымска-каталіцкую духоўную кансісторыю. З 1832 г. пераходзіць служыць у Мінскую крымінальную палату. Падчас службы цяжка захварэў і вымушаны быў звольніцца. Праз нейкі час, а дакладней у 1834 г., ён зноў вяртаецца на службу ў кансісторыю, на гэты раз перакладчыкам, дзе працуе аж да 1839 г., пакуль не скасавалі унію. У тым жа годзе ён атрымаў пасаду архіварыуса.
У 1840 г. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч збіраецца ехаць на воды ў Карлсбад. Але ўлады не выдаюць яму замежны пашпарт, і планы даводзіцца мяняць. Ён актыўна пачынае сабіраць грошы, робячы пазыку за пазыкай, а ўжо 8 красавіка гэтага года купляе ў межавога суддзі Алойзія Сялявы невялікі фальварак Люцінка ў Мінскім павеце, у сарака вёрстах ад Мінска. З гэтага часу ён назаўсёды развітваецца з казённай службай і жыве то ў Люцінцы, то ў Мінску. Нейкі час ён яшчэ служыць, але гэта ўжо не казённая служба, а служба пры шляхецкай дэпутацыі. Менавіта з гэтага часу Дунін-Марцінкевіч усур’ёз заняўся літаратурнай працай. Адзін за адным ён стварае свае першыя творы — лібрэта аперэт "Рэкруцкі набор", "Спаборніцтва музыкаў", "Чарадзейная вада". У пачатку восені 1841 г. у Мінскім тэатры Марцінкевіч ставіць аматарскім гуртком аперэту "Рэкруцкі яўрэйскі набор", якая мела поспех сярод мінскай публікі і добразычлівыя водгукі ў прэсе. У 1842—1844 гг. стварае лібрэта першай беларускай оперы "Sielanka" (Ідылія), а ў 1846 г. у Віленскай друкарні Ю. Завадскага "Сялянка" выходзіць асобнай кніжкай накладам у 600 асобнікаў. У пяцідзесятыя гады часта наведвае літаратурныя вечары ў Адама Кіркора, сустракаецца там з Ул. Сыракомлям, С. Манюшкам, археолагам Я. Тышкевічам, М. Акялайцісам і інш. вядомымі дзеячамі. У 1852 г., у лютым, адбываецца прэм’ера оперы "Сялянка", музыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка. Удзельнічаў у пастаноўцы і хор з Люцінкі, а таксама сын Дуніна-Марцінкевіча Міраслаў і дачка Каміла. Сам Марцінкевіч бліскуча выканаў ролю войта Навума Прыгаворкі. Яго вобраз як быццам вытканы з беларускіх прымавак і прыказак, вылучаецца народнай мудрасцю, дасціпнасцю. Пра выступленне Д. Марцінкевіча ў "Сялянцы" газета "Дзеннік варшаўскі" пісала: "Выключна добра выглядаў сам аўтар у ролі Навума Прыгаворкі, у танцы "Мяцеліца", выкананым усімі аматарамі і аматаркамі як найбольш дасканала... ".

У 1858 г. ён ажаніўся другі раз — з удавой Алесяй (Марыяй) Грушэўскай з Хацюхова (што паблізу фальварка Шчаўры). Тым жа годам разам са сваімі дзецьмі ён ладзіць у Слуцку канцэрт, займаецца перакладам "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча. Яшчэ ў 1861 г. Дунін-Марцінкевіч трапляе пад нагляд паліцыі. Дачка пісьменніка Каміла ўзначальвае патрыятычны рух у Мінску. Улады на нейкі час, аб’явіўшы вар’яткай, змяшчаюць яе ў вар’яцкі дом, адкуль з-за пратэстаў вымушаны пазней вызваліць.
Рэвалюцыйныя падзеі, аднак, хутка нарасталі. Паўстанне на Беларусі, узначаленае К. Каліноўскім, узварухнула ўсё грамадства. Не прымаўшы ў ім непасрэдны удзел, Дунін-Марцінкевіч тым не менш для царскіх уладаў праслыў "неблагана-дзейным", "першым і самым энергічным агітатарам цяперашніх беспарадкаў". Адно тое, што ён піша на забароненай мове, прымушала бачыць у асобе Дуніна-Марцінкевіча "бунтара". Таму загад пра яго арышт у 1863 г. выглядаў цалкам лагічным. Высачыць і арыштаваць пісьменніка ўладам удалося толькі ў кастрычніку 1864 г.
Арыштавана была і Каміла, а затым выслана ў Салікамск. Марцінкевіч на цэлы год трапляе ў Мінскую турму, але з-за адсутнасці доказаў віны ён быў вызвалены і высланы пад паліцэйскі нагляд у Люцінку. Выязджаць яму адтуль забаронена. 19 доўгіх гадоў будзе ён яшчэ жыць у Люцінцы. Чакае яго яшчэ творчы ўзлёт — у 1866 г. Марцінкевіч стварае выдатны ў сваёй завергданасці фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", камедыйна-сатырычны характар якога раскрыўся ў камічнай форме. Праз два гады ён піша вершаванае апавяданне на польскай мове "З-над Іслачы, або Лекі на сон". Апошні вядомы нам твор — фарс-вадэвіль "Залёты" быў напісаны ў 1870 г.
Памёр ён 17 снежня (29 снежня па н.ст.) 1884 года ў сваім фальварку Люцінка. Пахаваны на могілках ва ўрочышчы, якое завецца Тупальшчынай, усяго за шэсць вёрст ад Люцінкі.Творчасць пісьменніка — важнейшы этап на шляху беларускай літаратуры ад сентыменталізму і рамантызму да крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнай класікі. Архіў пісьменніка не захаваўся, асобныя рукапісы зберагаюцца ў сховішчах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы.

Крыніцы:
Кісялёў, Г. В. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт / Г. В. Кісялёў // Беларускія пісьменнікі : бібліяграфічны слоўнік. У 3 т. Т. 2. Верабей – Іваноў / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН Рэспублікі Беларусь ; Беларуская энцыклапедыя ; рэдкалегія: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 407—409.

Памяць

На пачатку ХХ стагоддзя невялікая кагорта беларусаў-адраджэнцаў адзначыла 25-ю гадавіну смерці пісьменніка. Газета "Наша ніва" прысвяціла яму асобны нумар. Побач з артыкуламі Рамуальда Зямкевіча "Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне", Альгерда Бульбы "Грамадзянскае становішча В. Дуніна-Марцінкевіча", Ядвігіна Ш. "В. Дунін-Марцінкевіч у практычным жыцці", вершам Янкі Купалы "Памяці Вінцука Марцінкевіча" .

Беларуская грамада ў Празе 30.12.1924 правяла юбілейную вечарыну, прысвечаную 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. На магіле пісьменніка ва ўрочышчы Тупальшчына, недалёка ад Люцінкі, пастаўлены помнік, а ў самой Люцінцы месца, дзе стаяла хата Беларускага Дудара, адзначана мемарыяльным знакам. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена і на радзіме пісьменніка, у Бабруйскім касцёле і ў вёсцы Сычкава.
Імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча носіць вуліца ў Мінску.
4 лютага 2008 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год".
Пошта Беларусі ў 2008 годзе выпусціла марку, прысвечаную пісьменніку.
Імя В. Дуніна-Марцінкевіча носіць Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску. Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Беларусі існуе Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга.

3 верасня 2016 года ў цэнтры Мінска адкрыты помнік кампазітару Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

Дадатковыя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці

  • Багдановіч, І. Э. Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў школе : (9 клас) / І. Э. Багдановіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". — 2009. — № 12. — С. 3—14.
  • Бурдзялёва, І. Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча : [творчы шлях пісьменніка]/ Ірына Бурдзялёва // Маладосць. — 2008. — № 2. — С. 128—131.
  • Варанько, К. Д. Вывучэнне біяграфій пісьменнікаў ХІХ стагоддзя ў ІХ класе : [Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, ураджэнец в. Панюшкавічы Бабрускага раёна] / К. Д. Варанько // Беларуская мова і літаратура. — 2016. — № 10. — С. 52—53.
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : [пісьменнік, ураджэнец в. Панюшкавічы Бабруйскага раёна] // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур / адказны за выпуск А. М. Сасім. — Мінск, 2008. — С. 344—346.
  • Дзенісенка, А. Прыжыццёвыя выданні Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі [Электронны рэсурс] / Алена Дзенісенка // Маладосць. — 2013. — № 4. — С. 99—104 : фота. — Рэжым доступа: http://www.lim.by/limbyfiles/mal4_2013.pdf.
  • Довнар-Запольский, М. В. Деятельность В. Дунина-Марцинкевича : [писателя, драматурга, уроженца д. Панюшковичы Бобруйского района] / М. В. Довнар-Запольский // Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии / М. В. Довнар-Запольский ; [редколлегия: В. М. Лебедева и др.]. — 3-е изд., испр. и доп. — Минск : Беларусь, 2011. — С. 363—369.
  • Дунин-Марцинкевич Винцент : [писатель, драматург, уроженец д. Панюшковичы Бобруйского района] // Гордость земли белорусской = Pride of the belarusian land / составитель С. В. Пешин. — Минск, 2015. — С. 38 : фото.
  • Дунін-Марцінкевіч Вінцент : [пісьменнік, драматург, ураджэнец в. Панюшкавічы Бабруйскага павета] // Асветнікі зямлі Беларускай : Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэд. Г. П. Пашкоў. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 151—155 : партрэт.
  • Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт : [пісьменнік, драматург, ураджэнец в. Панюшкавічы Бабруйскага раёна] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 532—533.
  • Залиппа, В. Ф. "Я выхаванец Бабруйскага павета" : [о Винценте Дунине-Марцинкевиче, писателе] / В. Ф. Залиппа // Магілеўшчына. — Магiлёў, 2011. — Вып. 11. — С. 288—297 : фото.
  • Запрудскі, І. Лірыка кахання Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча : [беларускага пісьменніка] / І. Запрудскі // Роднае слова. — 2002. — № 9. — С. 59—63.
  • Кабржыцкая, Т. Вінцэнт Дуніна-Марцінкевіч і Украіна : [творчы шлях пісьменніка] / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. — 2011. — № 8. — С. 151—157.1
  • Карский, Е. Ф. Викентий Дунин-Марцинкевич : [о жизненном и творческом пути писателя] / Е. Ф. Карский // Белорусы : в 3 т. / Е. Ф. Карский. — Минск, 2007. — Т. 3. Кн. 2. : Очерки словесности белорусского племени. — С. 280—293. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
  • Каханоўскі, Г. Секвестр на Люцынку : [аб Вінцэнце-Дуніне Марцінкевічы, пісьменніке, ураджэнцы в. Панюшкавічы Бабруйскага раёна] / Генадзь Каханоўскі // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 12. — С. 5 : фота.
  • Кісялёва, Л. Фабрыка мрояў Дуніна-Марцінкевіча : [пісьменніка, ураджэнца в. Панюшкавічы Бабруйскага раёна] / Лія Кісялёва // Маладосць. — 2008. — № 2. — С. 124—127.
  • Корбут, В. Абнадзеяны і адрынуты : [аб Вінцэнце-Дуніне Марцінкевічы, пісьменніке, ураджэнцы в. Панюшкавічы Бабруйскага раёна] / Віктар Корбут // Корбут, В. А. Ад Мінска да Вільні : гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках / В. А. Корбут. — Мінск, 2016. — С. 394—400 : фота.
  • Корбут, В. Обласканный и отверженный : [жизнь и творчество Винцента Дунина-Марцинкевича, писателя, уроженца д. Панюшковичи Бобруйского района] [Электронный ресурс] / Виктор Корбут // Советская Белоруссия. — 2015. — 27 июня. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/oblaskannyy-i-otverzhennyy-.html.
  • Лебедзеў, У. А. Паэма "Гапон" як увасабленне ідэйна-эстэтычных поглядаў В. І. Дуніна-Марцінкевіча / У. А. Лебедзеў // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. — 2009. — № 1. — С. 22—25.
  • Макарэвіч, А. М. Ацэнкі творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча на рубяжах стагоддзяў / А. М. Макарэвіч // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. — 2008. — № 4. — С. 123—127 ; 2009. — № 2/3. — С. 126—131.
  • Максімовіч, В. А. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — пачынальнік новай беларускай літаратуры / В. А. Максімовіч // Максімовіч, В. А. Шляхам спазнання існасці : літаратурны працэс другой паловы XIX — пачатку XXI ст. у постацях / В. А. Максімовіч ; НАН Беларусі. — Мінск, 2011. — С 14—23.
  • Мальдис, А. Загадки и отгадки Винцента Дунина-Марцинкевича : [вопрос об авторстве "Пинской шляхты"] [Электронный ресурс] / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. — 2008. — 15 февраля. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/zagadki-i-otgadki-vintsenta-dunina-martsinkevicha.html.
  • Мяснікоў, А. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго "Пінская шляхта" // Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. — 2-е выд., дап. — Мінск, 2009. — С. 98—100.
  • Навуменка, І. Як стваралася "Пінская шляхта" : [аб творчасці пісьменніка В. Дуніна-Марцінкевіча] / Іван Навуменка // Роднае слова. — 1992. — № 7/8. — С. 54—61.
  • Навумовіч, У. А. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : [аб жыцці і творчасці беларусскага пісьменніка] / У. А. Навумовіч // Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі / У. А. Навумовіч. — 2-е выд., дап. — Мінск, 2013. — С. 57—60.
  • Навумчык, М. І. Вывучэнне п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 12. — С. 15—18.
  • Он создал первый белорусский национальный театр : [о Винценте Дунине-Марцинкевиче, писателе] // Земля Могилевская = The Mogilev Land / автор текста Н. С. Борисенко. — Могилев, 2012. — С. 127—129 : фото.
  • Праневіч, Г. М. В. Дунін-Марцінкевіч і еўрапейская ліберальная традыцыя / Г. М. Праневіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. — 2009. — № 1. — С. 32—37.
  • Рагаўцоў, В. І. Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў п'есе "Сяляне" В. Дуніна-Марцінкевіча : [аб творчасці пісьменніка] / В. І. Рагаўцоў // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. — 2011. — № 1. — С. 21—26.
  • Рагаўцоў, В. І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : [разглядаецца драматургія пісьменніка] / В. І. Рагаўцоў // Рагаўцоў, В. І. Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драматургіі : канец XVI — пачатак XX стагоддзя : манаграфія / В. І. Рагаўцоў. — Магiлёў, 2012. — С. 75—95.
  • Рагойша, В. Паміж Польшчай і Расіяй : [аб творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча] / Вячаслаў Рагойша // Полымя. — 2009. — № 1. — С. 164—180.
  • Рагойша, В. Першы класік : [аб жыцці і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча] [Электронны рэсурс] / Вячаслаў Рагойша // Беларуская думка. — 2008. — № 2. — Рэжым доступа: http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_621501.pdf.
  • Рагуля, А. "Дом маленькі ды чысты і поўны спакою" : беларускі ідэал і рэчаіснасць у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча : ІХ клас / Аляксей Рагуля // Роднае слова. — 2007. — № 11. — С. 39—43.
  • Рублевская, Л. Лебедь в чамарке : [о Винценте Дунине–Марцинкевиче, белорусском писателе] [Электронный ресурс] : Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2008. — 2 февраля. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/lebed-v-chamarke.html.
  • Рублевская, Л. Романтик из Люцинки : [о жизни и творчестве Винцента Дунина-Марцинкевича, писателя, уроженца д. Панюшковичи Бобруйского района] [Электронный ресурс] / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2013. — 5 февраля. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/romantik-iz-lyutsinki.html.
  • Рудкоўскі, М. "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!" : [аб жыцці і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча] / Мікалай Рудкоўскі // Магілёўскія ведамасці. — 2008.— 25 лістапада. — С. 8—9.
  • Рэдкія выданні ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя : [вокладка прыжыццёвага выдання паэмы "Гапон" і тытульны аркуш кнігі "Дудар беларускі" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ураджэнца в. Панюшкавічы Бабруйскага павета] // Кніжная спадчына Беларусі : (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) = Книжное наследие Беларуси / складальнік А. А. Суша. — Мінск, 2014. — С. 268—269 : фота.
  • Сабалеўскі, А. В. Драматургія і тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча : [пісьменніка, ураджэнца в. Панюшкавічы Бабруйскага павета] / А. В. Сабалеўскі // Беларусы. Тэатральнае мастацтва / навуковы рэдактар А. І. Лакотка. — Мінск, 2012. — Т. 13. — С. 92—134.
  • Сабалеўскі, А. Дні і вечары Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча : [аб жыцці і творчасці пісьменніка] / А. Сабалеўскі // Сабалеўскі, А. Майстры, падзеі і акалічнасці : нарысы, артыкулы, эсэ / Анатоль Сабалеўскі. — Мінск, 2011. — С. 53—61.
  • Саверчанка, І. Жыве паміж намі дудар наш... : [аб творчасці беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча] [Электронны рэсурс] / Іван Саверчанка // Полымя. — 2015. — № 8. — С. 141—148. — Рэжым доступа: http://zviazda.by/sites/default/files/polumj-verstka-1-192-8.pdf.
  • Смолякова, О. "Ах, какой хороший человек!" : [о жизни и творчестве Винцента Дунина-Марцинкевича, писателя, уроженца д. Панюшковичи Бобруйского района] / Ольга Смолякова // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 11 ліпеня. — С. 7 : фота.
  • Содаль, У. "Стаў сеяць па-свойску ўсё тое, што мы сеем сягодня…" : [аб В. Дуніне-Марцінкевічы] / Уладзімір Содаль // Настаўніцкая газета. — 2008. — № 14 (2 лютага). — С. 14.
  • Содаль, У. Фотаздымак на вякі : з гісторыі аднаго фотаздымка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Уладзімір Содаль // Роднае слова. — 2008. — № 1. — С. 24—25.
  • Цупік, В. М. Жыццё і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча : [урок-праект для вучняў ІХ класа] / В. М. Цупік // Беларуская мова і літаратура. — 2016. — № 6. — С. 22—30 : фота.
  • Чайцына, А. С. Камедыйны талент Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / А. С. Чайцына // На хвалях мовы : да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы / [навуковыя рэдактары: В. П. Русак, В. Д. Старычонак] ; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. — Мінск, 2014. — С. 397—398.
  • Шаладонава, Ж. "... Падзяліцца сэрцам, стравай, хлебам!" : [аб жыцці і творчасці беларускага драматурга В. Дуніна-Марцінкевіча] / Ж. Шаладонава // Роднае слова. — 2009. — № 5. — С. 3—6.
Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал