Выбярыце раздзел:


Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
М. Багдановіч

Метадычныя матэрыялы

 

 

Геній зямлі беларускай : метадычныя парады да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча / Глуская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел маркетынга і рэкламы ; [складальнік Г. I. Сысой ; рэдактар С. I. Сіняк ; адказны за выпуск С. I. Сіняк]. – Глуск : Глуская цэнтральная раённая бібліятэка, 2011. – 20 с.

9 снежня 2011 года ў Беларусі буддзе святкавацца 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Метадычныя парады змяшчаюць формы і метады нагляднай прапаганды і масавай работы пры арганізацыі мерапрыемстваў прымеркаваных да юбілею М. Багдановіча.
Адрасаваны бібліятэкарам сеткі, а таксама школьным бібліятэкарам ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў да гэтай даты.


 

Дзіўная зорка Максіма Багдановіча : метадычныя парады бібліятэкарам да 120-годдзя з дня нараджэння / Горацкая цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага, Аддзел бібліятэчнага маркетингу ; [складальнік I. А. Зінковіч ; адказны за выпуск Н. М. Ермалаева]. — Горкі : Горацкая цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага, 2011. — 41 с.
Метадычныя парады ўключаюць рэкамендацыі па арганізацыі прапаганды творчасці М. Багдановіча і правядзенні юбілейных дзён паэта ў сувязі са 120-годдзем з дня нараджэння. Дадзеныя рэкамендацыі змяшчаюць матэрыялы для правядзення гутаркі, літаратурнай кампазіцыі, віктарыны аб творчасці паэта, спісы сцэнарных матэрыялаў.

Метадычныя парады адрасаваны бібліятэкарам, могуць быць выкарыстаны выкладчыкамі агульнаадукацыйных школ.


 

Максім Багдановіч : метадычныя рэкамендацыі бібліятэчным супрацоўнікам па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў / УК "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва", Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, аддзел бібліятэчнага маркетынгу ; [cкладальнік Н. В. Кружаева; рэдактар Н. І. Краўцова ; адказны за выпуск Н. С. Гарбачэўская]. – Магілёў : Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, 2011. – 20 с.

2011 год – юбілейны год для многіх выдатных і знакамітых пісьменнікаў нашай краіны. Памятаць і адзначаць гэтыя даты – значыць быць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, сваёй Бацькаўшчыны.
3-ці выпуск дапаможніка прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча.
Матэрыял, змешчаны ў выданні, дапаможа пры правядзенні бібліятэчных мерапрыемстваў па творчасці пісьменніка.


 

Творчасць Максіма Багдановіча — вянок цудоўных песень : метадычныя рэкамендацыі бібліятэкам Крычаўскай БС па правядзенню мерапрыемстваў да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынга ; [складальнік А. М. Маскалёва. рэдактар Т. Л. Анікеева ; адказны за выпуск В. М. Бачкова]. — Крычаў, 2011. — 18 с.
Метадычныя рэкамендацыі прапануюць назвы і формы кніжных выстаў, публічных мерапрыемстваў па жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, якія бібліятэкары змогуць арганізаваць і правесці для сваіх чытачоў.

Дапаможнік адрасаваны бібліятэчным спецыялістам, настаўнікам, а таксама ўсім хто цікавіцца творчасцю беларускіх аўтараў.


 

Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе / М. М. Барсток. – 3-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Народная асвета, 1991. – 109 с.

Прапануецца глыбокі аналіз творчасці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Галоўная ўвага ўдзяляецца творам, вывучэнне якіх прадугледжваецца школьнай праграмай. У дадзеным выданні ў параўнанні з 2-м (выйшла ў 1974 г.) значна пашыраны і ўдакладнены звесткі аб творчасці і асобе паэта.
Матэрыял дапаможніка можна выкарыстать на ўроках беларускай літаратуры, на факультатывах і ў пазакласнай рабоце. Адрасуецца настаўнікам.


Дадатковыя метадычныя распрацоўкі і матэрыялы:

  1. Аскірка, В. Вывучэнне біяграфій пісьменнікаў з выкарыстаннем камп'ютартарных тэхналогій : [на прыкладзе біяграфіі Максіма Багдановіча, ХІ клас] / Вольга Астрэйка // Роднае слова. – 2007. –№ 4. – С. 44-45.
  2. Бельскі, А. І. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча : [ІХ клас] / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 2. – С. 3-12.
  3. Буланда, В. А. Будзь жа, век малады... : [сцэнар імпрэзы па творах Максіма Багдановіча; літаратурная гасцёўня] / В.А. Буланда // Роднае слова. – 1997. –№ 4. – С. 129-138.
  4. Валасюк, В. Максім Багдановіч "Раманс" : [урок у VIII класе, літаратурная гасцёўня] / В. Валасюк // Роднае слова. – 2008. – № 5. – С. 18-20.
  5. Жуковіч, М. В. У паэтычным садзе : [сцэнарый урока-конкурса па творчасці Максіма Багдановіча] / М. В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 3. – С. 10-13.
  6. Карзанова, А. Дзіўная зорка Максіма Багдановіча : [літаратурны вечар] / А. Карзанова // Бібліятэка прапануе. – 2001. – № 4. – С. 12-15.
  7. Мяжэвіч, В. А. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча : [літаратурная віктарына ў 10 класе] / В. А. Мажэвіч // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 12. – С. 53-54.
  8. Наскова, П. Светлы след будзе вечна жывым... : [сцэнарый вечарыны, прысвечанай Максіму Багдановічу] / Паліна Наскова // Роднае слова. – 2006. – № 10. – С. 71-75.
  9. Прашковіч, Л. Што зрабіць мне, каб кветкі не завялі? : [літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная М. Багдановічу] / Л. Прашковіч // Роднае слова. – 1991. – № 6. – С. 57-61.
  10. Шпак, Я. Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі : [літаратурна-музычны вечар па творчасці М. Багдановіча] / Я. Шпак // Бібліятэка прапануе. – 2003. – № 5. – С. 14-17.