І жывуць іх радкі, і гучыць беларускае слова… / Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна», Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [укладальнік А. Ю. Ніедра ; адказны за выпуск І. У. Сарокіна]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна, 2020. – 16 с.


Магілёўшчына спрадвеку славіцца песеннасцю. Яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў. Класікамі беларускай літаратуры з'яўляюцца нашы знакамітыя землякі: В. Дунін-Марцінкевіч, М. Гарэцкі, А. Куляшоў... Ім на змену прыйшлі таленавітыя і шчыра ўлюблёныя ў родную зямлю паэты і празаікі, якія ў кожным радку ўслаўлялі яе, аддавалі даніну павагі сваім землякам і малой радзіме.
Выданне прапануе пазнаёміцца з пісьменнікамі Магілёўшчыны, якія у айчыннай літаратуры пакінулі найбольш адметны след.