Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога... [Тэкст] : метадычныя парады ў дапамогу святкавання 100-годдзя Аркадзя Куляшова / Установа культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна", Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [складальнік Ю. А. Касцюк ; рэдактар Т. Г. Пашкоўская ; адказны за выпуск В. А. Чумакова]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2013. – 60 с. – (Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей ; вып. 11).

6 лютага 2014 г. спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка, народнага паэта Беларусі – Аркадзя Куляшова, творчасць якога складае цэлую эпоху ў беларускай літаратуры.
У метадычных рэкамендацыях прадстаўлены інфармацыйныя (летапіс жыцця і творчасці паэта), даведачна-бібліяграфічныя (план кніжнай выставы, бібліяграфічны агляд твораў) і іншыя матэрыялы ў дапамогу правядзення святочных мерапрыемстваў.

Да метадычных парад маецца электронны дадатак на DVD-дыску, які ўключае: сцэнарыі мерапрыемстваў, мультымедыйныя прэзентацыі, аўдыя- і відэаматэрыялы, фотадакументы, тэматычныя падборкі найбольш вядомых вершаў А. Куляшова,падборку вершаў-прысвячэнняў паэту,інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы.

Выданне прызначана для бібліятэчных работнікаў, настаўнікаў, педагогаў-арганізатараў, выхавальнікаў, работнікаў устаноў культуры, усіх зацікаўленых творчасцю Аркадзя Куляшова.