Кнігадрукаванне на Магілёўшчыне ў свеце развіцця друку Беларусі [Тэкст] : інфармацыйныя матэрыялы / Установа культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна", Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [складальнік Ю. А. Касцюк ; рэдактар Т. Г. Пашкоўская ; камп'ютарны дызайн: І. У. Малінін, Т. В. Лусцянкова ; адказны за выпуск В. А. Чумакова]. — Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2012. — 24 с. — (Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей ; вып. 10).

Новы выпуск метадычных парад "Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей" змяшчае інфармацыйныя матэрыялы, у якіх адлюстраваны этапы развіцця беларускага кнігадрукавання і вялізны ўклад Магілёўшчыны ў станаўленне кніжнай справы нашай краіны.

Выданне акажа дапамогу пры арганізацыі як масавай работы – мерапрыемстваў па папулярызацыі кнігі і чытання, так і наглядных форм – пры афармленні інфармацыйных плакатаў, кніжна-ілюстрацыйных выстаў.

Да метадычных парад маецца дадатак на DVD-дыску, які ўключае сцэнарый мерапрыемства "Кнігадрукаванне на Магілёўшчыне ў свеце развіцця друку Беларусі" з мультымедыйнай прэзентацыяй да яго.

Інфармацыйныя матэрыялы з электронным дадаткам будуць карысны бібліятэчным работнікам, настаўнікам, педагогам-арганізатарам, выхавальнікам, работнікам устаноў культуры, усім, хто клапоціцца аб далейшым існаванні беларускай кнігі.