Магілёўшчына : з гісторыі краю і лёсу людзей: А.В. Пысін (1920 – 1981) : метадычныя парады публічным бібліятэкам вобласці. Выпуск 8 / УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна"; Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы; [складальнік В.М. Батура]. – Магілёў, 2009. – 14 с.

Метадычныя рэкамендацыі прысвечаны таленавітаму паэту, заслужанаму работніку культуры БССР – Аляксею Васільевічу Пысіну. Яны змяшчаюць сцэнарныя распрацоўкі літаратурнага вечара "Аб вечным думаю", літаратурны конкурс "Ці ведаеце вы творчасць А.В. Пысіна".

Выданне будзе карысна бібліятэкарам, культработнікам, настаўнікам беларускай літаратуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца жыццём нашых славутых землякоў.