Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей : метад. парады. Вып. 7. Да 300-годдзя перамогі ў бітвах пад в. Галоўчын (Бялыніцкі раён) і в. Лясная (Слаўгарадскі раён) / Магілёўс. абл. б-ка імя У.І. Леніна ; Аддз. маркетынгу і бібліятэказн. работы ; [склад. В.М. Батура] – Магілёў, 2008. – 22 с.

28 верасня 2008 г . - юбілейная дата ў гісторыі нашай краіны: спаўняецца 300 год перамогі ў бітвах пад в. Галоўчын (Бялыніцкі раён) і в. Лясная (Слаўгарадскі раён), якія адбыліся ў час Паўночнай вайны.
Перамога пад Лясной не толькі яркі прыклад доблесці, мужнасці і храбрасці рускага салдата, яна – жывое сведчанне вялікага брацкага адзінства беларускага і рускага народа. 1708 г. увайшоў у летапіс абодзвух народаў як год, у якім сумесная барацьба супраць заваёўнікаў яшчэ больш умацавала гэтую дружбу і адзінства.
Прапануем вашай увазе чарговы выпуск ”Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей”. Ён змяшчае матэрыял, які можна выкарыстаць для правядзення ўрока гісторыі па гераічнаму мінуламу нашай краіны, а таксама сцэнарый гістарычнага падарожжа “Паўночная вайна на тэрыторыі Беларусі.”