Вячаслаў Фёдаравіч Kaпыцін скончыў Maгілёўскі педінстытут імя
А.А. Куляшова (1969), аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР (1974).

Працаваў на шахце ў Данбасе.

1965 г. – служыў ў Савецкай Арміі.

1969 г. –працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам.

1977 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Мезаліт Паўднёва-Усходняй Беларусі".

1978–1999 гг. – загадчык кафедры ўсеагульнай гіcторыі Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.А. Куляшова.

1999 г. і да апошняга дня жыцця – загадчыкам кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

З 1970 г. – пачатку 2000-х гг. праводзіў вывучэнне розначасовых помнікаў археалогіі з мэтай стварэння археалагічнай карты Магілёўскай вобласці. Вёў раскопкі помнікаў Грэнскай, свідэрскай, бутоўскай, верхнедняпроўскай археалагічных культур каменнага веку.

Узначальваў археалагічную экспедыцыю, якая штогод праводзіцца на базе гістарычнага факультэта. Займаўся даследаваннем помнікаў эпохі фінальнага палеаліту i мезаліту Верхняга Падняпроўя: стаянкі Баркалабава, Бароўка, Горкі, Журавель i інш. Вылучыў самастойную сожскую культуру позняга мезаліту на тэрыторыі паўднёва-усходняй Беларусі.

У выніку шматгадовых палявых даследаванняў В.Ф. Капыціным вывучана вялікая колькасць археалагічных помнікаў Верхняга Падняпроўя, адкрыта больш за 100 новых помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту.

Аўтар больш за 300 навуковых публікацый, у тым ліку 20 манаграфій.

1999 г. – прысуджана першая прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў за вялікую працу па развіцці творчых здольнасцей моладзі.

2001 г. – па выніках конкурсу Магілёўскага аблвыканкама стаў "Чалавекам года".

24 жніўня 2002 г. В.Ф. Капыцін памёр.


Літаратура:

  1. Дзмітрачкоў, П. Няўрымслівы даследчык беларускай мінуўшчыны / Пётр Дзмітрачкоў, Ігар Марзалюк // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 5. — С. 45–46.
  2. Капыцін Вячаслаў Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 36—37.
  3. Капыцін Вячаслаў Фёдаравіч // Археалогія Беларусі : каталог архіўных навуковых матэрыялаў : у 3 ч. / складальнік В. У. Мядзведзева ; навуковы рэдактар В. М. Ляўко. — Мінск, 2009. — Ч. 1. — С. 39—44.
  4. Капыцін Вячаслаў Фёдаравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дрыбінскага раёна / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў (галоўны рдактар) і інш. — Мінск, 2004. — С. 578.
  5. Маркович, Л. Копытин В. Ф. – один из исследователей города Могилева и его окрестностей / Л. Марковіч // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац : у 2 ч. — Магілёў, 2003. — Ч. 1. — С. 4—9.
  6. Тетерин, М. На научном поприще / М. Тетерин // Савецкая вёска (Дрыбін). — 2020. — 25 студзеня. — С. 4.