2022
2024
2025

ВЕРАСЕНЬ 2022

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

250 гадоў з часу стварэння Магілёўскага паштовага тракта (??.09.1772)
   
50 гадоў з дня нараджэння Святланы Мікалаеўны Баітавай (03.09.1972, г. Магілёў), спартыўнай гімнасткі. Алімпійская чэмпіёнка ў камандным першынстве (1988), чэмпіёнка свету, чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Ганаровы грамадзянін г. Магілёў
   
90 гадоў з дня нараджэння Святланы Iванаўны Нартавай (04.09.1932, г. Бабруйск –?), мастачкі. Член Беларускага саюза мастакоў (1970)
   
100 гадоў з дня нараджэння Альгерда Адамавіча Малішэўскага (08.09.1922, г. Бабруйск – 22.11.1989), жывапісца. Член Беларускага саюза мастакоў (1965)
   
90 гадоў з дня нараджэння Марата Мікалаевіча Мяжэвіча (09.09.1932, г. Бабруйск –14.11.1991), доктара філасофскіх навук
   
80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мінавіча Яўсеева (10.09.1942, в. Барок Бялыніцкі раён – 26.12.2004), пісьменніка
   
160 гадоў з дня нараджэння Пятра Самсонавіча Касовіча (16.09.1862, г. Горкі – 26.08.1915), вучонага ў галіне аграхіміі. Прафесар (1894), член Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы (1895), член Вучонага камітэта Міністэрства земляробства і дзяржаўнай маёмасці (1897)
   
100 гадоў з дня нараджэння Максіма Ягоравіча Стральцова (17.09.1922, в. Аляксандраўка Магілёўскі раён – 22.10.1993), гісторыка
   
110 гадоў з дня нараджэння Акіма Сцяпанавіча Лучко (21.09.1912, в. Альхоўчык Растоўская вобласць – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1973). З 1944 г. працаваў у Магілёве. У 1954 г. працаваў у Мсціслаўскім раёне спачатку намеснікам старшыні райвынкама, з 1960 г. – старшынёй калгаса імя В.І. Чапаева.
   
150 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Кypaкi (23.09.1872, м. Казелле Краснапольскі раён – 08.02.1920), доменшчыка
   
120 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Кернажыцкага (25.09 (08.10.) 1902, в. Выдранка Краснапольскі раён – 28.02.1942), гісторыка. Кандыдат гістарычных навук (1934)
   
110 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Бенцыянавіча Школьнікава (25.09.1912, г. Бабруйск – 26.06.1964), географа
   
160 гадоў з дня нараджэння Анастаса Аляксандравіча Cіцынскага (29.09. (11.10) 1862, г. Бабруйск – 1919), урача акушэра-гінеколага. Доктар медыцынскіх навук (1893), прафесар (1912)
   

 

ВЕРАСЕНЬ