СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ ШКОЛЬНІКАЎ МАЛОДШЫХ КЛАСАЎ

+375 222 641114

mladshiy.otdel@library.mogilev.by

Аддел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў быў арганізаваны ў 1953 годзе як Магілёўская абласная дзіцячая бібліятэка імя А. Гайдара. У структуры  Магілёўскай абласной бібліятэкі з 1989 года.  
Аддзел абслугоўвае дашкольнікаў, школьнікаў 1-6-х класаў, кіраўнікоў дзіцячым чытаннем.
Галоўная задача ў працы аддзела — захаванне і перадача культурнай спадчыны ад паккалення да пакалення.
Дзейнічае праграма "Дабро праз кнігу" па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей.
Да паслуг чытачоў абанемент і чытальная зала.
Фонд кніг, перыядычных выданняў і электронных дакументаў аддзела складае каля 40 000 (36057) экз.

Даведачны апарат прадстаўлены:
• Алфавітны каталог,
• Сістэматычны каталог,
• Каталог назваў мастацкіх твораў,
• Тэматычная картатэка сцэнарыяў.

Пастаянная сувязь з сям'ёй, школамі, іншымі дзіцячымі ўстановамі далі імпульс для пашырэння тэматыкі дасугавай дзейнасці. Пры аддзеле ёсць куток адпачынку, гульнятэка, відэатэка. Сумесна са школамі па агульным плане арганізавана праца з групамі падоўжынага дня.

Супрацоўнікі аддзела праводзяць:
• Экскурсіі па бібліятэцы "Здравствуй, Книжная страна!";
• Штомесяц праводзяцца мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця і бяспечным паводзінам на дарогах;
• Гучныя чытанні-абмеркавання;
• Культурна-масавыя мерапрыемствы сярод чытачоў - пацыентаў Установы аховы здароўя "Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з пашкоджаннямі ЦНС і апорна-рухальнага апарата" і выязная чытальная зала.

Аддзел аказвае дадатковыя паслугі чытачам:
• Размяшчэнне рэкламных аб'яў, афіш;
• Правядзенне выязных тэматычных выстаў, дзён інфармацыі, вусных тэматычных праглядаў.