СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ БЕЛАРУСКАЙ І КРАЯЗНАЎЧАЙ ЛІТАРАТУРЫ

+375 222 636950

kray@library.mogilev.by

У аснове дзейнасці аддзела – прапаганда нацыянальнай духоўнай спадчыны беларускага народа. Прыярытэтным напрамкам работы з'яўляецца збор, захаванне і прадастаўленне карыстальнікам бібліятэкі інфармацыі пра Магілёў і Магілёўскую вобласць
.
Фонд аддзела ўтрымлівае шматгаліновы збор дакументаў пра Беларусь (больш за 29 тыс. экз.), у якім прадстаўлены найбольш поўны ў рэгіёне збор краязнаўчых і мясцовых дакументаў (больш за 4,8 тыс. экз.). У фондзе аддзела захоўваецца каля 500 рэдкіх выданняў, якія з'яўляюцца часткай гісторыка-культурнай спадчыны Магілёўшчыны. Інфармацыя пра іх змешчана ў бібліяграфічным паказальніку "Краязнаўчыя рарытэты Магілёўшчыны" (2013).

У аддзеле ствараецца дакументальна-інфармацыйны банк даных аб вобласці, які прадстаўлены электроннай базай дадзеных "Краязнаўства" (117,8 тыс. запісаў), картачным краязнаўчым каталогам, сістэмай бібліяграфічных паказальнікаў.

З мэтай папулярызацыі ведаў аб дасягненнях нацыянальнай культуры, аб багатай гістарычнай і літаратурнай спадчыне краю супрацоўнікі аддзела праводзяць масавыя мерапрыемствы, займаюцца выдавецкай дзейнасцю, ажыццяўляюць даследчую работу па вывучэнню гісторыі і сучаснасці Магілёўскай вобласці.

Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з пісьменнікамі, гісторыкамі, краязнаўцамі, архівамі і іншымі ўстановамі, якія маюць краязнаўчую накіраванасць дзейнасці, бібліятэкамі, навучальнымі ўстановамі фонд аддзела папаўняецца новымі выданнямі, у тым ліку кнігамі з аўтографамі аўтараў.
Супрацоўнікі аддзела аказваюць метадычную і практычную дапамогу спецыялістам бібліятэчных сістэм вобласці па пытаннях арганізацыі краязнаўчай работы.

Аддзел аказвае карыстальнікам дадатковыя платныя паслугі: