СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ МАСТАЦТВАЎ

 

art@library.mogilev.by

Аддзел мастацтваў быў утвораны ў 1967 г. Галоўным накірункам у працы з'яўляецца выхаванне і развіццё пачуцця прыгожага.
Фонд аддзела мастацтваў на 01.01.2021 прадстаўлены 43 987 экзэмплярам дакументаў, 15 465 з іх – гэта выданні па тэорыі, гісторыі і методыцы выкладання розных відаў мастацтваў. Для знаёмства з творчасцю найбуйнейшых майстроў беларускага, рускага і замежнага мастацтва ўвазе чытачоў аддзела прапануецца больш за 3 200 альбомаў і камплектаў выяўленчых матэрыялаў. Музыкам і аматарам музыкі аддзел прапануе звыш за 12 000 нотных выданняў, больш за 11 000 грампласцінак, кампакт-дыскаў і аўдыёкасет. Для арганізатараў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, выхавальнікаў дашкольных устаноў, настаўнікаў, куратараў забяспечваецца магчымасць падбору рэпертуару і метадычных матэрыялаў: тэксты п'ес, сцэнарыі святаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў. Акрамя таго, у фондзе налічваецца каля 400 электронных дакументаў па ўсіх відах мастацтва. У фондзе аддзела прадстаўлены расійскія і беларускія часопісы па мастацтве.

Электронныя базы аддзела:

• Каталог нот
• Каталог аўдыёвізуальных матэрыялаў (кампакт-дыскі)
• Каталог выяўленчых матэрыялаў
• Картатэка артыкулаў па мастацтве
• Картатэка сцэнарыяў святаў і мерапрыемстваў

Базы даных прадстаўлены ў раздзеле "Мастацтва" ў электронным каталогу на сайце бібліятэкі.

Асноўная дзейнасць аддзела – абслугоўванне карыстальнікаў. Для гэтага ў аддзеле створаны неабходныя ўмовы. Нашы наведвальнікі маюць магчымасць апроч чытання літаратуры, паслухаць музыку, як на грампласцінках, так і на CD-дысках, паглядзець відэазапісы розных опер, балетаў і спектакляў.
Аддзел будуе сваю работу ў цесным супрацоўніцтве з установамі культуры горада: Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.В. Масленікава, Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат", Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

З 2020 г. пры аддзеле пачаў дзейнічаць лялечны тэатр з верхавымі лялькамі "Цуды за шырмай".

У аддзеле мастацтваў можна атрымаць шэраг дадатковых паслуг: запіс музычных твораў на электронныя носьбіты і аўдыёкасеты карыстальнікаў, выдача выкраек з часопісаў мод для зняцця копій у бібліятэцы, сканаванне тэксту і рэпрадукцый, афармленне бібліяграфічных спісаў, тэматычны падбор тэкставых матэрыялаў і інш.