СТРУКТУРА - ЮНАЦКІ АДДЗЕЛ

+375 222 625738

yun.otdel@gmail.com

Юнацкі аддзел – гэта моладзевая пляцоўка для дзяцей і падлеткаў. Месца сустрэч з сябрамі, з цікавымі аднагодкамі, паспяховымі людзьмі, людзьмі розных захапленняў і прафесій.

У структуры Магілёўскай абласной бібліятэкі з 1989 года. Паслугамі аддзела карыстаюцца навучэнцы 6-11 класаў усіх школ горада, гімназій, агульнаадукацыйных ліцэяў, і навучэнцы першых курсаў прафесійных ліцэяў і каледжаў.

На абанеменце сабрана класічная і сучасная мастацкая літаратура, навукова-пазнавальныя выданні, прызначаныя для школьнікаў. На дом можна ўзяць не толькі друкаваныя выданні, але і аўдыёзапісы мастацкіх твораў, у тым ліку і праграмных.

Фонд чытальнай залы прадстаўлены універсальнымі, галіновымі, тэматычнымі даведачнымі выданнямі. З дапамогай дадзенай літаратуры можна падрыхтавацца да любога ўроку, алімпіяды, напісаць рэферат. Сабрана багатая калекцыя ілюстраваных альбомаў па розных галінах ведаў. Аддзел атрымлівае самыя папулярныя перыядычныя выданні для моладзі.

Да паслуг юных чытачоў кампутары з выхадам у Інтэрнэт. Можна скарыстацца багатай падборкай электронных выданняў: навукова-папулярных і музычных. Для вольнага часу маюцца інтэлектуальныя гульні і галаваломкі.

У аддзеле забяспечаны свабодны доступ да ўсіх рэсурсаў за кошт адкрытага фонду. Розныя цікавыя тэматычныя выставы раскрываюць фонд аддзела. Адны выставы дапамагаюць выбраць кнігі па пэўнай тэме, іншыя прадстаўляюць навінкі літаратуры, трэція запрашаюць да дыялогу.
Праводзяцца мерапрыемствы: экскурсіі, пазнавальныя гадзіны, квэсты, віктарыны, відэа-падарожжа і многае іншае.

Група юнацкага аддзела ёсць у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".
Усе пажаданні і прапановы можна высылаць на адрас электроннай пошты аддзела.