СТРУКТУРА - СЕКТАР АЎТАМАТЫЗАЦЫІ

+375 222 646059

lib_adm@library.mogilev.by

Сектар аўтаматызацыі ажыццяўляе забеспячэнне абароны інфармацыі і карэктнасці выкарыстання лакальных і аддаленых рэсурсаў бібліятэкі, тэхнічную падтрымку лакальна-вылічальнай сеткі абласной бібліятэкі, якая аб'ядноўвае 79 камп'ютэраў, адміністраванне файлавых, паштовага, http-сервераў, якія працуюць пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Linux.
Арганізацыя выкарыстання і далейшае суправаджэнне пакета аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы ALIS.WEB, распрацоўка НПФ "ІНЕАК" (г. Мінск).

З 2018 года адміністраванне і тэхналагічнае забеспячэнне функцыянавання рэгіянальнага зводнага электроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь -карпаратыўнага інфармацыйнага рэсурсу, які адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк рэгіёна і прызначанага для прадастаўлення карыстальнікам доступу да яго. РЗЭК бібліятэк вобласці з'яўляецца складовай часткай зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі (ЗЭК ББ).
Ўлік і пашпартызацыя электронных рэсурсаў бібліятэкі.
Збор, аналіз і захоўванне даных аб стане электронных інфармацыйных рэсурсаў раённых аўтаматызаваных бібліятэчных сістэм Магілёўскай вобласці.
Кіраванне электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі абласной бібліятэкі.
Забеспячэнне тэхнічнай падтрымкі прыкладных праграм агульнага прызначэння, праграмных сродкаў для працы з базамі даных.
Забеспячэнне ўкаранення новых прыкладных праграмных прадуктаў.
Праграмная і інфармацыйная падтрымка паўнатэкставай базы даных "Край мой-Магілеўшчына".
Арганізацыя і забеспячэнне доступу да лакальных і выдаленых электронных рэсурсаў бібліятэкі.

Спецыялісты сектара ажыццяўляюць метадалагічнае і тэхналагічнае забеспячэнне працэсаў аўтаматызацыі бібліятэк вобласці.