СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ МАРКЕТЫНГУ І БІБЛІЯТЭКАЗНАЎЧАЙ РАБОТЫ

+375 222 628763

market@library.mogilev.by

Асноўным зместам работы аддзела з'яўляецца аналіз рынку бібліятэчных паслуг і рэсурсаў, вывучэнне стратэгіі дзейнасці бібліятэк у сучаснай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на аснове маркетынгавых даследаванняў, каардынацыя бібліятэказнаўчай работы ўсіх бібліятэк вобласці, аказанне ім практычнай і метадычнай дапамогі па ўсіх напрамках дзейнасці, пошук, збор, абагульненне і распаўсюджванне наватарскага бібліятэчнага вопыту, павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў шляхам правядзення канферэнцый, семінараў, дзелавых сустрэч, конкурсаў прафесійнага майстэрства.

Павышэнню прэстыжу бібліятэк і бібліятэкараў, іх ролі ў адукацыйным працэсе, паляпшэнню ўзаемаадносін з грамадскасцю спрыяе выпуск часопіса "Веснік бібліятэк", які запатрабаваны прафесіяналамі.

Спецыялістамі аддзела ажыццяўляецца шырокая рэкламна-выдавецкая дзейнасць. Да юбілейных і памятных дат, актуальных падзей грамадскага і культурнага жыцця распрацоўваюцца і выдаюцца інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы, метадычныя дапаможнікі. Выконваюцца індывідуальныя заказы ад насельніцтва і карыстальнікаў бібліятэкі.

Аддзел валодае багатым фондам вучэбнай літаратуры і дапаможнікаў па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі, кнігазнаўстве, метадычнымі і практычнымі матэрыяламі. Ажыццяўляецца штогадовая падпіска на прафесійныя перыядычныя выданні Беларусі і Расіі.

Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі: