СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ

+375 222 629733

oir@library.mogilev.by

Створаны ў красавіку 2000 года. Асноўнай функцыяй аддзела з'яўляецца аператыўнае забеспячэнне інфармацыйна-адукацыйных запытаў чытачоў творамі друку і інфармацыйнымі рэсурсамі сеткі Інтэрнэт.

Фонд аддзела налічвае больш за 5 000 экз. і змяшчае:

Аддзел забяспечвае свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў Электроннай копіі эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь "Эталон", якая ўключае ў сябе:

Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць вываду вынікаў пошуку ў ЭБДПІ РБ "Эталон" на папяровыя і электронныя носьбіты.
Для слабавідушчых і невідушчых людзей у аддзеле працуе тыфлавугалок. Спецыяльнае абсталяванне ўключае: машынку "SARA СЕ", якая аўтаматычна скануе і агучвае друкаваны матэрыял; кампутар з праграмай экраннага доступу JAWS for Windows, які дазваляе невідушчаму карыстальніку працаваць у сетцы Інтэрнэт; кампактны аўтаномны павелічальнік высокай выразнасці ONYX Deskset HD.        

Аддзелам рэалізуецца творчы праект "Под прицелом молодежных проблем", які прадугледжвае комплексную, сістэматычную працу па вывучэнні і аказанні дапамогі ў вырашэнні праблем моладзі, а таксама па прадухіленні маштабаў распаўсюджвання негатыўных наступстваў ад асацыяльных з'яў у нашым грамадстве. У рамках праекта супрацоўнікі аддзела рыхтуюць віртуальныя выставы, мультымедыйныя прэзентацыі, праводзяць інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, агляды, якія закранаюць праблемы сучаснай моладзі. Багатыя інфармацыйныя рэсурсы, спалучэнне традыцыйных і інавацыйных форм работы робяць мерапрыемствы асабліва цікавымі. Сучаснае тэхнічнае абсталяванне аддзела гарантуе даступнасць інфармацыі для ўсіх груп карыстальнікаў, спрыяе росту колькасці і якасці прадастаўляемых інфармацыйных паслуг.