СТРУКТУРА - ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАВЕДАЧНЫ АДДЗЕЛ. МІЖБІБЛІЯТЭЧНЫ АБАНЕМЕНТ

+375 222 655078

spravka@library.mogilev.by

ИІнфармацыйна-даведачны аддзел ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае, інфармацыйнае і кансультацыйнае абслугоўванне чытачоў.

Асноўныя задачы аддзела:

У аддзеле сканцэнтраваны асноўны даведачна-бібліяграфічны апарат абласной бібліятэкі. Уся літаратура, якая паступае ў бібліятэку, адлюстроўваецца ў алфавітным, сістэматычным і электронным каталогах. Акрамя іх да паслуг чытачоў:

Для работы з электронным каталогам у аддзеле ўстаноўлена 5 аўтаматызаваных рабочых месцаў. Да ўвагі карыстальнікаў прапануюцца базы даных уласнай генерацыі: "Книги", "Статьи политематические", "Электронные ресурсы", "Иностранная литература", "Подписные издания", "Краеведение", "Искусство". Для выканання даведак у аддзеле сфарміраваны дапаможны фонд, які ўключае больш за 4 000 кніг (універсальныя і галіновыя энцыклапедыі, тэрміналагічныя, моўныя слоўнікі і даведнікі, інфармацыйныя і бібліяграфічныя матэрыялы).
З 2008 г. на базе аддзела функцыянуе Віртуальная чытальная зала, у якой чытачы маюць магчымасць атрымаць доступ да ЭБС "Университетская библиотека онлайн". Рэсурс змяшчае вучэбную, навуковую, мастацкую літаратуру па ўсім галінам ведаў ад вядучых расійскіх выдавецтваў.
Аддзел паспяхова рэалізуе праект па фарміраванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Магілёва на 2020–2023 гг. "Подросток в информационной среде". Для раскрыцця інфармацыйных магчымасцяў і рэсурсаў бібліятэкі ў дапамогу чытачам бібліятэкары аддзела складаюць і выдаюць актуальныя праблемна-арыентаваныя тэматычныя паказальнікі і бібліяграфічныя спісы літаратуры (раздзел сайта "Нашы выданні"). Рэкламныя буклеты, памяткі і метадычныя рэкамендацыі дапамагаюць павысіць ўзровень інфармацыйнай культуры карыстальнікаў. Аддзел аказвае дадатковыя паслугі. Сярод іх: складанне, афармленне, рэдагаванне бібліяграфічных спісаў литаратуры, выкананне складаных тэматычных даведак, ўдакладненне бібліяграфічных звестак, пошук інфармацыі ў базах даных, запіс на здымныя носьбіты і інш.
З 2017 г. аддзел выконвае функцыі МБА. 

Дзейнасць МБА ажыццяўляецца ў адпаведнасці з "Правіламі карыстання Міжбібліятэчным абанементам".
Абслугоўванне іншагародніх абанентаў (бібліятэк) ажыццяўляецца бясплатна. Падставай для адкрыцця абанемента і атрымання літаратуры, з'яўляецца запоўнены бланк-заказ, падпісаны асобай, адказнай за працу МБА і завераны пячаткай або штампам бібліятэкі. Абслугоўванне гарадскіх бібліятэк-абанентаў вядзецца платна на падставе заключэння дагавораў і ўнясення перадаплаты.

Па МБА выдаюцца (без уліку часу на перасылку):

Не выдаюцца па МБА:

Фрагменты артыкулаў і матэрыялаў выданняў, якія не выдаюцца па МБА, могуць быць адкапіраваны і высланы абаненту платна.