СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ ЗАХОЎВАННЯ АСНОЎНАГА ФОНДУ
Аддзел захоўвання асноўнага фонду – самае вялікае сховішча бібліятэчных дакументаў у Магілёўскай вобласці, унікальнае па свайму аўтарскаму складу, тэматыцы, храналагічнаму ахопу (больш за 215 тысяч адзінак захоўвання). Фонд аддзела адлюстраваны ў каталогах бібліятэкі, як у традыцыйным, так і ў электронным варыянце.
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела:
- задавальненне інфармацыйных запытаў карыстальнікаў і абанентаў бібліятэкі дакументамі з асноўнага фонду для работы ў аддзелах абслугоўвання, па міжбібліятэчнаму абанементу праз бібліятэкі вобласці і іншых рэгіёнаў;
- прадастаўленне выданняў з асноўнага фонду ў аддзелы бібліятэкі для выдачы чытачам або арганізацыі кніжных экспазіцый;
- стварэнне базы даных "Рэдкія кнігі" электроннага каталога;
- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі публічным бібліятэкам вобласці па профілю дзейнасці аддзела;
- парадак заказа літаратуры вызначаны Правіламі работы бібліятэкі. Чытачы ў аддзел захоўвання асноўнага фонду доступа не маюць;
- абменны фонд – дапаможны збор дакументаў, які складаецца за кошт дублетных экзэмпляраў, выключаных са структурных падраздзяленняў бібліятэкі; дакументаў, прынятых у дар ад аўтараў, арганізацый і прыватных асоб. Абменны фонд выкарыстоўваюць для папаўнення асноўнага фонду бібліятэкі; бязвыплатнай перадачы бібліятэчным сеткам Магілёўскай вобласці і іншым бібліятэкам, незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці;
У складзе фонда аддзела:
- фонд перыядычных выданняў уключае каля 1000 назваў часопісаў і болей за 150 назваў газет, якія захоўваюцца ў бібліятэцы з канца 40-х гадоў ХХ стагоддзя; газеты ўсіх раёнаў Магілёўскай вобласці, пачынаючы з 1950-х гг. па 1985 г. і фотакопіі асобных нумароў газеты "Бобруйский партизан" за 1942 – 1943 гг.;
- фонд рэдкіх і каштоўных выданняў уключае больш за 5000 экзэмпляраў кніг і часопісаў па розных галінах ведаў. Агульныя храналагічныя межы фонда 1758-1945 гг. Большая частка – кнігі, якія выдадзены да 1917 г., сярод іх:
- выданні ХVIII – першай трэці ХIХ стст., якія надрукаваны грамадзянскім шрыфтам;
- прыжыццёвыя выданні твораў вядомых грамадскіх дзеячоў, вучоных, пісьменнікаў: М.С. Лескова і М.Е. Салтыкова-Шчадрына, Л.М. Талстога, Г. Гейнэ, М.І. Кастамарава, М.М. Каркунова, В.М. Бехцерава, М.М. Карамзіна і С.М. Салаўёва і інш., выпускі першай у Еўропе універсальнай бібліяграфічнай серыі "Жизнь замечательных людей", якая выпускалася ў 1890-1915 гг. выдавецтвам Ф.Ф. Паўленкова;
- дарэвалюцыйныя выданні твораў А.М. Горкага, Д.С. Меражкоўскага, І. Буніна і інш.;
- даведачна-энцыклапедычныя выданні: "Большая энциклопедия" пад рэдакцыяй С.Н. Южакова (у 22т., 1904-1909 гг.), пятае выданне "Настольного энциклопедического словаря товарищества братьев Гранат" (у 9 т., 1901 г.);
- "Энциклопедический словарь" Ф.А. Бракгауза і І.І. Ефрона (у 82 паўтамах, 1890-1904 гг.), "Еврейская энциклопедия" (у 16т., 1906-1913 гг.).
Абменны фонд складаецца з дублетных экзэмпляраў, выключаных са структурных падраздзяленняў бібліятэкі і дакументаў, прынятых у дар ад аўтараў, арганізацый, прыватных асоб. Большая частка кніг – выданні па розных галінах ведаў: гісторыі, прыродазнаўству, сельскай гаспадарцы, навуцы і тэхніцы, літаратуразнаўству, мовазнаўству; мастацкая літаратура і інш. Выданні абменнага фонду выкарыстоўваюць для папаўнення асноўнага фонда бібліятэкі; бязвыплатнай перадачы бібліятэчным сеткам Магілёўскай вобласці і іншым бібліятэкам, незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.