СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ АПРАЦОЎКІ ЛІТАРАТУРЫ І ФАРМІРАВАННЯ КАТАЛОГАЎ

 

 

Аддзел выдзелены ў самастойнае структурнае падраздзяленне ў красавіку 2005 года.
Задачы аддзела:

Апрацоўка дакументаў адзін з самых складаных бібліятэчных працэсаў, які ўключае навуковую і тэхнічную апрацоўку. Навуковая апрацоўка або каталагізацыя ўключае ў сябе складанне бібліяграфічнага апісання, выбар першага элемента бібліяграфічнага запісу, сістэматызацыю, прадметызацыю. Арганізацыя апрацоўкі розных відаў дакументаў мае сваю спецыфіку.

Аддзел выконвае работу з каталогамі на ўвесь фонд бібліятэкі: генеральны алфавітны каталог, чытацкі алфавітны каталог, сістэматычны каталог, каталог аўтарэфератаў дысертацый. Новая літаратура, якая паступіла ў фонд бібліятэкі адлюстроўваецца ў сістэматычным каталозе новых паступленняў. Супрацоўнікі аддзела выконваюць друк і расстаноўку картак, планавае рэдагаванне і спісанне літаратуры з асноўных каталогаў бібліятэкі.