Выбярыце раздзел:

Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы

На выставе прадстаўлены выданні аб творчасці Я. Купалы і Я. Коласа з кніжных фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

 

Аўрамчык, М. З імем Купалы — у сэрцы : успаміны / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Знаёмыя постаці : нарысы / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 2004. — С. 3—38.

Мікола Аўрамчык (1920), беларускі паэт, празаік, перакладчык, нарадзіўся ў в. Плёсы Бабруйскага раёна.

"Янку Купалу я ўпершыню ўбачыў ранняй восенню 1938 г., калі ён выйшаў з Дома пісьменнікаў. Як зачараваны дзівак, пайшоў услед за ім па праспекце, міма польскага консульства, кінатэатра "Чырвоная зорка", тэатральнага сквера, за будынкам педтэхнікума перайшоў праспект налева і назіркам суправаджаў паэта да самога ягонага дома"…
"Быў ён вельмі далікатны і ціхмяны. Часам здавалася, што ягоны твар злёгку задуменны. Але часцей на ім адлюстроўвалася дабрыня і пяшчота з прыкметнай, ледзь улоўнай усмешкаю ў вачах і ў куточках вуснаў…"


 

Бярозкін, Р. Свет Купалы: думкі і назіранні / Рыгор Бярозкін. — Мінск : Беларусь, 1965. — 304 с.

Бярозкін Рыгор Саламонавіч (1918—1981), беларускі крытык, нарадзіўся ў г. Магілёве. Даследваў паэзію Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тонкі знаўца і даследчык паэзіі, паэт у душы, адзін з тых, хто разумеў, што такое прыгожае пісьменства. Сказаў сваё слова амаль пра ўсіх значных беларускіх паэтаў, пра ўсё сапраўднае ў нашай паэзіі.
Зборнікі літаратуразнаўца: "Паэзія праўды", "Спадарожніца часу", "Постаці", "Звенні: творчая індывідуальнасць і ўзаемадзеянне літаратур" і інш. вылучаюцца сур’ёзным і грунтоўным аналізам, яснай думкай, веданнем тэорыі паэзіі і выразным стылем. Паэтам, якому Рыгор Бярозкін больш за ўсё аддаў сваё сэрца, думак, быў Янка Купала.


 

Жураўлёў, В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 208 с.

Васіль Пракоф’евіч Жураўлёў (1931), беларускі крытык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў в. Раздзел Мсціслаўскага раёна. У 1957 г. Васіль Пракопавіч назаўсёды звязаў свой лёс з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук. У гэтым жа годзе пабачылі свет і яго першыя навуковыя публікацыі. Самую вялікую зацікаўленнасць заўсёды праяўляў да творчасці пачынальніка нацыянальнай эпічнай традыцыі ў беларускай літаратуры — Якуба Коласа.
У 2002 г. літаратуразнаўцу была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры.

 


 

Казека, Я. Палеская трылогія : ["На ростанях" Якуба Коласа] / Янка Казека // Казека, Я. Гартаванне словам / Янка Казека : выбранае / Янка Казека. — Мінск, 1985. — С. 4—37.

Іван Дарафеевіч Казека (1915—2000), беларускі крытык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў в. Кострычы Кіраўскага раёна. Першыя журналісцкія і літаратурныя крокі робіць яшчэ ў шаснаццаць год у бабруйскай газеце "За ўдарныя тэмпы". З літаратурнымі рэцэнзіямі і артыкуламі ўпершыню выступіў у 1935 г. За ўдзел у выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР (1976 г.). Заслужаны работнік культуры Беларусі.



 

Куляшоў, А. Народны паэт : [Якуб Колас] / Аркадзь Куляшоў // Куляшоў, А. Збор твораў : у 5 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск, 1977. — Т. 5. — С. 446—452.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж", "Прыгоды цымбал", "Далёка да акіяна" і інш. Народны паэт Беларусі, Заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973 г.), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949 гг.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970 г.).


 

Ларчанка, М. Жывая спадчына : манаграфія : [аб развіцці горкаўскіх традыцый у творчасці Я. Купалы і Я. Коласа] / Міхась Ларчанка. — Мінск, 1977. — С. 228—239.

Міхаіл Рыгоравіч Ларчанка (1907—1981), беларускі літаратуразнаўца, крытык. Нарадзіўся ў в. Хварасцяны Слаўгарадскага раёна. Прафесар, доктар філалагічных навук М. Р. Ларчанка стварыў выключна ўнікальную кафедру беларускай літаратуры ў БДУ. Будучы адным з першых арганізатараў літаратуразнаўчай навукі на Беларусі, сам з’яўляўся магутным "генералам навуковых ідэй", нястомным шукальнікам новага ў гісторыі беларускай літаратуры, крытыцы і літаратуразнаўстве. Спектр навуковых інтарэсаў прафесара Міхася Ларчанкі даволі разнастайны. Вядомы яго навуковыя даследванні: "На шляхах да рэалізму", "Па шляху рэалізму", "Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове ХІХ стагоддзя" і інш. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

 


 

Левановіч, Л. Прызнанне ў любові : ліст да Якуба Коласа : эсэ / Леанід Левановіч // Левановіч, Л. Бесядзь цячэ ў акіян : раман, апавяданні, абразкі, эсэ / Леанід Левановіч. — Мінск, 2007. — С. 323—331.

Леанід Кірэевіч Левановіч (сапраўнае імя Лявонаў) (1938). Нарадзіўся ў в. Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Аўтар кніг публіцыстыкі і прозы: "Мадонна з кветкаю", "Валанцёры свабоды", "Хлеб і мужнасць", "Вяртанне ў радыяцыю", "Усмешлівая Амерыка". Ягоныя кнігі: "Шчыглы", "Якорь надежды", "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста" ёсць у публічнай бібліятэцы Нью-Ёрка. З’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.


 

Мазалькоў, Е. Якуб Колас : крытыка-біяграфічны нарыс / Еўгені Мазалькоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1953. — 155 с.

Яўген Сямёнавіч Мазалькоў (1909—1969), літаратуразнаўца, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў г. Крычаў. З першым вершам ён выступіў у 1994 годзе і аддаў паэзіі некалькі гадоў. Але час дапамог яму больш дакладна вызначыць сферу дзейнасці ў літаратуры. Пасля цяжкай хваробы Яўген Сямёнавіч вяртаецца да творчай дзейнасці, але ўжо як перакладчык і крытык. Пад час Вялікай Айчыннай вайны Я. С. Мазалькоў — рэдактар часопіса "Беларусь". Займаецца перакладчыцкай дзейнасцю, рэдагуе пераклады, піша да іх прадмовы, публікуе артукулы і рэцэнзіі. Яўген Мазалькоў пераклаў на рускую мову шматлікія творы беларускіх пісьменнікаў.


 

Мозольков, Е. Янка Купала : жизнь и творчество / Евгений Мозольков. — 5-е изд. — Минск : Государственное издательство художественной литературы, 1961. — 280 с.

Першае выданне кнігі "Янка Купала : жизнь и творчество" адбылося ў 1949 г. ў выдавецтве "Советский писатель". Яна была прызнана лепшай кнігай на рускай мове з прысвечаных Янку Купалу. У 1950 г. за гэта выданне аўтар узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Кніга вытрымала 5 выданняў на рускай мове, была перакладзена на ўкраінскую, беларускую, латышскую, чэшскую і іншыя мовы.


 

Мушынскі, М. Публіцыстыка як арганічны складальнік творчай дзейнасці Янкі Купалы / Міхась Мушынскі // Янка Купала — публіцыст : зборнік / укладальнік С. Панізьнік. — Мінск, 1998. — С. 14—24.

Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (1931), беларускі літаратуразнаўца, крытык, тэкстолаг. Нарадзіўся ў в. Мокрае Быхаўскага раёна. Тэксталагічны дэбют вучонага адбыўся пад час работы па зборы твораў Янкі Купалы ў 6 тамах. Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар. На рахунку літаратуразнаўца 300 навуковых прац, у ліку якіх 12 манаграфій.
М.І. Мушынскі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за ўдзел у напісанні "Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры", "Гісторыі беларускай савецкай літараутры".


 

Мушынскі, М. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 386 с.

У кнізе шматгранная літаратурная спадчына Якуба Коласа разглядаецца як мастацка-духоўны складальнік грамадскага жыцця на сучасным этапе. Даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці: пісьменнік і яго асяроддзе; паэмы "Новая зямля" і "Сымон музыка" і узровень іх перакладу на іншыя мовы; жанравая прыналежнасць лірыка-эпічнага твора "На шляхах волі". Зроблена спроба ўдакладніць ранейшыя ацэнкі шэрагу твораў.


 

Няхай, М. В. Сустрэчы з Прыдняпроўем : [Янка Купала і Якуб Колас на Магілёўшчыне] : літаратурна-краязнаўчае даследванне / М. В. Няхай. — Мінск : Полымя, 1992. — 93 с.

На аснове дакументальных звестах і ўспамінаў мясцовых жыхароў аўтар кнігі расказвае пра паездкі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў гарады і вёскі Магілёўскай вобласці, прасочвае, як уплывалі сустрэчы з гэтай зямлёй і яе людзьмі на творчасць паэтаў.


 

Стральцоў, М. На пачатку ўсіх пачаткаў : [пра паэтычнае сузор’е: Я. Купалу, Я Коласа і М. Багдановіча] / Міхась Стральцоў Ад маладзіка да поўні : апавяданні, аповесці, эсе / Міхась Стральцоў. — Мінск, 2004. — С. 301—310.

Міхась Стральцоў (1937—1987), пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Сычын Слаўгарадскага раёна.
"І Купала, і Колас, і Багдановіч хацелі бачыць свой народ разняволенным, а сваю літаратуру раўнапраўнай у сям’і іншых славянскіх і сусветнай літаратур. Толькі Купала быў першы, а ўжо за ім павінны былі прыйсці другія. Вось чаму, зноў жа, ён не мог сказаць пра свой прыход у літаратуру іншымі словамі, чым тыя з яго славутага "Мужыка":

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык,
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць — бо я мужык!"


 

Шарахоўскі, Я. Пясняр народных дум : [нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы ў савецкі перыяд] / Янка Шарахоўскі. — Мінск : навука і тэхніка, 1976 — 152 с.

Іван Захаравіч Шарахоўскі (1908—1973), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў г.п. Бялынічы. Спачатку выступаў у друку як паэт, з 1931 г. стала займаўся крытыкай і літаратуразнаўствам. Аўтар кніг "Янка Купала" і "Пясняр народных дум". Як празаік выдаў зборнікі апавяданняў: "Срэбная раніца", "Сплочаны доўг", кніжку апавяданняў для дзяцей "Сердалікавая бухта".


Дадатковая літаратура:

  1. Аўрамчык, М. Духоўны прарок і зямны чалавек : [успаміны пра Я. Коласа] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Знаёмыя постаці : нарысы / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 2004. — С. 39—53 ; Полымя — 1999. — № 11. — С. 173—183.
  2. Аўрамчык, М. З імем Купалы — у сэрцы : [успаміны] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Знаёмыя постаці : нарысы / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 2004. — С. 3—38 ; Полымя — 1992. — № 7. — С. 173—190.
  3. Березкин, Г. Он сделал все, что мог… : [о Я. Коласе] / Григорий Березкин // Новый мир. — 1964. — № 12. — С. 223—225.
  4. Бярозкін, Р. Янка Купала / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Кніга пра паэзію : выбранае / Рыгор Бярозкін. — 1974. — С. 5—123.
  5. Жураўлёў, В. Літаратурна-публіцыстычнае слова Якуба Коласа пра мову і пісьменніцкае майстэрства / Васіль Жураўлёў // Роднае слова. — 2011. — № 5. — С. 8—11.
  6. Жураўлёў, В. Някідкая мужнасць : [аб творчасці Я. Купалы і Я. Коласа] / Васіль Жураўлёў // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 12 лістапада. — С. 15.
  7. Казека, Я. Байкі Янкі Купалы і Якуба Коласа / Янка Казека // Казека, Я. Гартаванне словам : выбранае / Янка Казека. — Мінск, 1985. — С. 349—380.
  8. Казкека, Я. Жыццё — найцікавейшая кніга : [аб публіцыстыцы Я. Коласа] / Янка Казека // Казека, Я. Голас часу : артыкулы і літараутрныя партрэты / Янка Казека. — Мінск, 1975. — С. 52—87.
  9. Куляшоў, А. Ён ведаў народнае жыццё : [пра Я. Коласа] / Аркадзь Куляшоў // Успаміны пра Якуба Коласа / складальнік І. С. Кубека. — 1982. — С. 43—44.
  10. Куляшоў, А. Цудоўныя песні : [аб творчасці Я. Купалы] / Аркадзь Куляшоў // Куляшоў, А. Збор твораў : у 5 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск, 1977. — Т. 5. — С. 383—389.
  11. Ларчанка, М. Узаемаўзбагачэнне : [да пытання генезісу сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Я. Купалы і Я. Коласа] / Міхась Ларчанка // Ларчанка, М. Жывая спадчына : манаграфія / Міхась Ларчанка. — Мінск, 1977. — С. 228—239.
  12. Ларчанка, М. Янка Купала і традыцыі рускай класічнай літаратуры / Міхась Ларчанка // Песні беларускай валадар / галоўны рэдактар А. А. Лойка. — Мінск, 1981. — С. 10—17.
  13. Мазалькоў, Я. Старонкі вялікага жыцця : [пра Я. Купалу] / Яўген Мазалькоў // Такі ён быў : успаміны пра Я. Купалу : зборнік / складальнік І. К. Жыдовіч. — Мінск, 1975. — С. 247—252.
  14. Мозольков, Е. Янка Купала : жизнь и творчество / Е. Мозольков. — 5-е издание — Москва : Гослитиздат, 1961. — 280 с.
  15. Мушынскі, М. Патэнцыял, які застаўся нерэалізаваны : [Якуб Колас — публіцыст] / Міхась Мушынскі // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 28 кастрычніка. — С. 20.
  16. Мушынскі, М. І. Вялікі дойлід нацыянальнай культуры : [аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы] / М. І. Мушынскі // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя Гуманітарных навук. — 2012. — С. 17—26.
  17. Шарахоўскі, Я. Пясняр народных дум : [нарыс жыцця і дзейнасці Я. Купалы, дарэвалюцыйны перыяд] / Янка Шарахоўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 156 с. : 1 л. партр.
  18. Шарахоўскі, Я. Пясняр народных дум : [нарыс жыцця і дзейнасці Я. Купалы, савецкі перыяд] / Я. Шарахоўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — 152 с.