Ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны / Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна», Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [укладальнік А. Ю. Ніедра ; адказны за выпуск І. У. Сарокіна]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя  У. І. Леніна, 2020. – 19 с.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў адным страі змагароў супраць фашысцкіх захопнікаў стаялі беларускія пісьменнікі. Рызыкуючы сваім жыццём, яны змагаліся ў дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях. Але асноўнай іх зброяй было трапнае слова, якое ўздымала народ на супраціўленне і паражала бязлітаснага ворага. Да памятнай даты — 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне аддзелам маркетынгу УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» падрыхтаваны інфармацыйныя матэрыялы «Ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны», якія знаёмяць чытачоў з баявымі подзвігамі і ваенным перыядам творчасці землякоў: А. Адамовіча, А. Куляшова, А. Пысіна, П. Прыходзькі, І. Чыгрынава, К. Губарэвіча і інш. Пісьменнікі-франтавікі даступным і зразумелым словам данеслі да будучых пакаленняў страшную рэальнасць вайны, паказалі трагічныя лёсы людзей і праяўленыя імі мужнасць і гераізм. Іх дакладныя, узвышаючыя словы і вершы натхнялі беларускі народ на подзвігі, вялі да Перамогі.