Новости

Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога
У гонар ушанавання памяці выдатнага паэта аддзел маркетынгу Магілёўскай абласной бібліятэкі стварыў віртуальны музей Аркадзя Куляшова «Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога», прысвечаны яго жыццю, яго творчасці, яго спадчыне, яго следу ў беларускім і сусветным мастацтве. Праект складаецца з сямі раздзелаў, матэрыялы якіх ахопліваюць розныя бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці Аркадзя Куляшова, узнаўляюць малавядомыя факты і істотна дапаўняюць выкладзеную ў даведніках біяграфію паэта. Шматлікія звесткі падмацаваны ўспамінамі родных, сяброў і калег па пяру, тэкстамі выступленняў А. Куляшова, інтэрв’ю, лістамі, архіўнымі матэрыяламі, фотаздымкамі і дакументальнымі кадрамі. Грунтоўна разглядаецца літаратурная спадчына паэта і яго перакладчыцкая дзейнасць, даецца поўны спіс яго кніг, прыводзяцца тэксты асобных вершаў і паэм, публіцыстычных артыкулаў, копіі рукапісаў і машынапісаў з аўтарскай праўкай, аўдыязапісы твораў у выкананні як самога аўтара, так і чытальнікаў, а таксама вялікая колькасць літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій.

Экспозиции

"Новое здание – новая жизнь"

В 1967 г. библиотека переехала в новое здание. Вся подготовительная работа, в том числе и выбор проекта, осуществлялась под руководством и при непосредственном участии Нины Михайловны Савченко – Заслуженного работника культуры БССР, которая возглавляла библиотеку с 1957 по 1969 гг. В экспозиции "Новое здание – новая жизнь" представлены фотографии интерьеров отделов библиотеки, награды того периода, свидетельство участника Выставки достижений народного хозяйства СССР.