|
Раёны: <Асіповіцкі <Бабруйскі <г. Бабруйск <Быхаўскі <Бялыніцкi <Глускі <Горацкі <Дрыбінскі <Касцюковіцкі <Кіраўскi <Клімавіцкi <Клічаўскi <Краснапольскi <Круглянскi <Крычаўскi <Г. Магілёў <Магілёўскi <Мсціслаўскі <Слаўгарадскi <Хоцімскi <Чавускi <Чэрыкаўскi <Шклоўскі |
Жывапіс. Скульптура. Графіка. Тарасевіч Аляксандр (Антоній).
Нарадзіўся ў г.п. Глуску Магілёўскай вобласці. Вядомы гравёр, мастак, партрэтыст канца 17–пачатку 18 стагоддзя. Працаваў у тэхніцы афорта і разцовай гравюры. Прадстаўнік мастацкага барока ў беларускай гравюры. Аўтабіяграфічныя звесткі недакладныя. Верагодна, жыў і працаваў у маентку князя А. Палубінскага. Як меркуюць, А. Тарасевіч вучыўся ў Аўсбургу (Германія) у гравераў Кіліянаў. У ранні перыяд дзейнасці ў Глуску стварыў цыкл з 40 гравюр (афортаў) да аўсбургскага выдання кнігі “Разарыум”. Тарасевіч працаваў над імі з 1672 па 1677 г. Пачынае “Разарыум…” тытульны ліст, на якім паказаны Дзева Марыя, што стаіць на аблоках з дрэвам жыцця ў руках, і асобныя святыя, апосталы, евангелісты, анёлы, (усяго 15 фігур). Усе яны з вялікім пачуццём кампазіцыі. Густам спалучаюцца з дэкаратыўным аздабленнем, надпісамі. Затым ідуць асабіста ілюстрацыі, якія складаюцца з дзвюх частак: каляндарнага цыкла і гравюр на евангельскія сюжэты.
У ілюстрацыях каляндарнага цыкла паказаны дванаццаьб месяцаў года ў адпаведнасці з традыцыйнымі сялянскімі работамі: “Ліпень” – сенакос, “Кастрычнік” – земляробчыя работы, “Жнівень” – жніво, “Лістапад” – нарыхтоўка дроў. У гравюры “Снежань” паказана, як сяляне смаляць парсюкоў, у “Сакавіку” – як працуюць у полі.
Евангельскія сюжэты знайшлі адлюстраванне ў 27 медзярытах. Гэтыя традыцыйныя сцэны, як, напрыклад, “Уцёкі ў Егіпет”, “Палажэнне ў труну”, “Сустрэча Марыі і Лізаветы”, сведчаць аб тым, што А.Тарасевіч ведаў рэнесанснае і барочнае мастацтва Заходняй Еўропы. Потым мастак пераязджае ў Вільню. Неясна, калі дакладна Тарасевіч жыў у Глуску, а калі - у Вільні. Падзяліць яго творчасць на Глускі і Віленскі перыяды немагчыма. Глускам падпісана буйнафарматная графюра радаслоўнага дрэва Аляксандра Палубінскага. Апошняя, пазначаная Глускам гравюра, - партрэт біскупа Мікалая Слупскага – датавана 1677 г. і хутчэй за ўсе Тарасевіч пакінуў Глуск пасля смерці свайго апякуна і мецаната князя Аляксандра Палубінскага. У спадчыне Тарасевіча асабліва трэба адзначыць серыю партрэтаў: Яна Сабескага (1680), мінскага харунжага Казіміра Клакоцкага, Міхала Паца, уніяцкага мітрапаліта Купрыяна Жахаўскага, пісара ВКЛ Андрэя Завішы, манаха Іазафата Бражыца. А затым адбываецца загадкавая перамена: мастак пераязджае ў Кіеў, які толькі што разам з правабярэжнай Украінай адышоў да Маскоўскай дзяржавы, і становіцца манахам Антоніем Кіева-Пячэрскай лаўры. Ен стаў пачынальнікам школы медзярыту ў лаўрскай друкарні, але ўласных гравюр стварыў усяго некалькі: палітычнага дзеяча Васілія Галіцына (1690), Мялеція Анціахійскага (1693), адукаванага чарнігаўскага архіепіскапа Лазара Барановіча (1693). З 1705 года Антоній вядомы як намеснік Свенскага манастыра (каля Бранска). Закончыў ён свой жыццевы шлях ігуменам Кіева-Пячэрскай лаўры. Па архіўных дакументах удалося даволі дакладна ўстанавіць дату смерці А. Тарасевіча – паміж 12 чэрвеня і 15 жніўня 1727 года.
Тарасевіч Аляксандр (Антоній) // Беларуская эецыклапедыя. У 18 т. Т. 15 : Следавікі - Трыо – Мн., 2002 – с. 437-438. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтваў - 2-е выд., дапрац. – Мн., 2003. – С. 302-303. Славуты майстар-гравёр // Памяць : Гіст-дакум. Хроніка Глускага р-на – Мн., 1999 – с. 63-68. Тарасевіч Аляксандр (Антоній) // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі У 5т. Т.5 : Скамарохі-Яшчур – Мн., 1987 – с. 243-244. Захоплены медзярытам Аляксандр Тарасевіч // Марціновіч А. Хто мы, адкуль мы…: Гіст. эсэ, нарысы: У 2 кн. Кн. 1. – Мн., 1996. – С. 128-138. Ищи творца в его твореньи // Сандомирский Н. Люди, время, жизнь…- Глуск. – 1996. – с.5-7. Афанасьева З. “Маляваў у гарадку Глуску” // Сцяг Радзімы. – 1988. – 9 ліпеня. (Мастак-гравёр ХVII – ХVIII стст. Аляксандр Тарасевіч) Марціновіч А. У медзярыце – аб”ёмны свет: (Пра выдатнага мастака А.Тарасевіча) // Культура. – 1995. – 13-19 верасня. – С. 7. Васілеўскі В. Яго ведалі ў Еўропе: (Гравёр 17-18 стст. А. Тарасевіч) // Радзіма. – 1995. - 30 верасня.
Тарасевіч Лявонцій.
Беларускі гравёр канца 17–пач. 18 ст. Верагодна малодшы брат Аляксандра Тарасевіча, а значыць нарадзіўся ў Глуску. Таксама вучыўся ў гравёраў Кіліянаў у г. Аўгсбургу (Германія). Працаваў у тэхніцы афорта і разцовай гравюры на медзі. Творы адметныя дакладнасцю малюнка, разнастайнасцю штрыхоўкі, жыццёвасцю вобразаў, цэласнасцю кампазіцыі. Ранні перыяд творчасці звязаны з Беларуссю і Літвой: “Апосталы Лётр і Павел з цудадзейным абразом Жыровіцкай Багародзіцы”, партрэты К.С. Радзівіла, М. Слупскага (1677), ашмянскага прыстольніка Г. Зямлі, смаленскага епіскапа Б. Корвін-Гансеўскага (канец 1690-х г.), гербы віленскага епіскапа К. Бржастоўскага (1682), Агінскіх (1686) і інш., афармленне “Служэбніка” (1695). У творах шырока выкарыстаны барочныя сімвалы і алегорыі. У 1680-я г. пераехаў на Украіну, у 1688 быў запрошаны ў Маскву, дзе выканаў партрэт рускай царэўны Соф”і Аляксееўны. Значныя творы гэтага перыяду: гравюры да кнігі “Пацярык Пячэрскі” (1702); “Псалтыр” і “Евангелле” (абодва 1703) і інш.
Тарасевіч Лявонцій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі – Трыо. – Мн., 2002. – С. 437-438. Тарасевіч Лявонцій // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 10: Сошна – Фут. – Мн., 1974. – С. 234. Тарасевіч Лявонцій // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.5. Скамарохі – Яшчур. – Мн., 1987. – С. 244. Партрэт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 4. Накцюрн – Скальскі. – Мн., 1987. – С. 186-188. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтваў - 2-е выд., дапрац. – Мн., 2003. – С. 301-303.
Захарынскі Вячаслаў Адамавіч.
Нарадзіўся ў Глуску Магілеўскай вобласці. Беларускі жывапісец. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1971), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Член Беларускага саюза мастакоў (з 1979 г.) . У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1974 г. Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай Акадэміі Мастацтва ў Варшаве (з 1993 г.). Жыве ў Мінску. Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць (“Любімая зямля” 1978, “Успаміны аб дарозе” (1981), “Край майго дзяцінства” (1983), “Жураўліная журба” (1983) і інш.). У 1986-1996 гг. працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэалістычных і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць – цыклы “ХХ стагоддзе”, “Аварыя” (абодва 1988), “Пацукі” (1988-1989), “Фарысеі” (1989), “Грэшнікі” (1989-1990), “Святыя” (1990). “Мой сябра Феліні” (1992-1993), “Лэдзі”, “Ню” (абодва 1990-1995), “Архідэі” (1995).
Захарынскі Вячаслаў Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці т. Т. 7: Застаўка-Кантата – Мн., 2000 – с. 11. Захарынскі Вячаслаў Адамавіч // Памяць.: Гіст.-дакум хроніка Глускага р-на – Мн., 1999. – с. 568 Славик, Слава, Вячеслав Адамович…// Сандомирский Н. Люди, время, жизнь... – Глуск. – 1999. – с. 45-47. Времен связующая нить // Сандомирский Н. Отложенный портрет – Мозырь – 2000 – с. 60-65. Глод У., Люшкевіч А. Чакаецца вялікі дагавор паміж Расіяй і Беларуссю // Нар. Газета. – 1995. - 25 студзеня. Знаёмцеся: Еўрапейская Акадэмія Мастацтваў // Культура. – 1993. - №27. – 12 ліпеня. АнтонаваТ.Слава Захарынскі.Вядомы і невядомы. Аб лёсе мастака і мастацтва ў нашым грамадстве // Радзіма. – 1997. - 11 кастрычніка. Сідаровіч П. Успыхнуць яркай зоркай, не дома – за мяжой: (В.Захарынскі) // Чырвоная змена. – 1996. – 20 чэрвеня. Мещерякова О. Хроника женской красоты // 7 дней - № 49 – С. 11 (слава Захарынский) Мещерякова О. «Художник должен прийти туда, где в нем нуждаются» : Слава Захаринский и темы его картин // 7 дней. – 1998. - № 38 – С. 15. Горячев А. По маршруту Рим – Глуск // Радзіма. – 2000. – 6 снежня. Борисов н. По маршруту Минск – Рим // Радзіма. – 2000. – 14 кастрычніка. Сандомирский Н. Времен связующая нить // Радзіма. – 1999. – 1 верасня Брисов Н. Есть в Интернете и Захаринский. – Радзіма. – 1998. – 12 жніўня. Захарынскі В. Мой сціплы дар – ікона, крыж Глускай Богаяўленскай царкве // Радзіма. – 1996. – 14 жніўня. – (Духоўнасць). Борисов Н. На выставке у земляка // Радзіма. – 1996. – 6 красавіка. Сандамірскі н. Хлопец з маёй вуліцы // Сцяг Радзімы. – 1972. – 8 стедзеня. – С. 1. Сандамірскі Н. Дастаўляць радасць людзям // Сцяг Радзімы. – 1971. – 13 лістапада.
Булгакаў Іван Пятровіч.
Нарадзіўся ў 1920г. у с. Івана-Лебядзянаўкі Тамбоўскай вобласці. Мастак, член мастацкага фонду БССР І СССР (1972). Таленавіты настаўнік, выхаваў шмат мастакоў. Тры з іх – члены Саюза мастакоў РБ. Закончыў Івана-Лебядзянаўскую сямігадовую школу, Арлоўскае мастацкае вучылішча, вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым цэнтральным мастацка-прамысловым вучылішчы. У 1940 г. быў прызваны на вайсковую службу. Служыў у Брэсцкай крэпасці. На світанні 22 чэрвеня 1941 г. у складзе Брэсцкага гарнізона адбіваў першыя атакі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пад моцнымі ўдарамі пераўзыходзячых сіл праціўніка 4-я армія, дзе змагаўся І.П. Булгакоў, бала падзелена на групы, якія адыходзілі ў глыб краіны. І.П. Булгакоў працягваў ваяваць пад Бабруйскам, дзе быў кантужаны, і ў непрытомным стане трапіў у палон. З Бабруйскага лагера ваеннапалонных яму ўдалося ўцячы. Наладзіў кантакты з партызанамі, і па іх загадзе пачаў аднаўленне глускай царквы, якая ў хуткім часе стала месцам сустрэчы партызанскіх сувязных. Пасля вызвалення раена займаўся мастацкай працай. У снежні 1944 г. быў рэпрэсіраваны, асуджаны ваенным трыбуналам на 15 гадоў. Пакаранне адбываў у Бабруйску, Оршы, Марыінску, Іванаве Кемераўскай вобласці. У 1947 г. вызвалены з-за адсутнасці матываў злачынства. Працаваў на розных работах. Адначасова ў вольныя мінуты займаўся мастацкай творчасцю, неаднаразова наладжваў выстаўкі сваіх работ. У 1992 г. творчая персанальная выстаўка, прысвечаная 50-годдзю Вялікай Перамогі, экспанавалася ў Глуску, Бабруйску, Магілеве, Горках, Касцюковічах, Краснаполлі Магілеўскай вобласці. І.П. Булгакоў жыў у Глуску. Памер 20 жніўня 2005 г.
Булгакоў Іван Пятровіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Глускага р-на. - Мн., 1999. - с. 567-568. Человек в пейзаже //Сандомирский Н.Б. Люди, время, жизнь... – Глуск, 1996 – с. 55-58. Пехтерев И. Тревоги и надежды художника Ивана Булгакова // Белорус. Нива. – 1996. – 23 августа.- с. 4. Крапивин С. Иван Булгаков экологически чистый: (О живописце И.П.Булгакове) //Народная газета. – 1994. – 19-21 лістапада. Сандомирский Н. Человек в пейзаже // Магілёўская праўда. – 1994. – 19 лістапада. – (О Глусском художнике И.П. Булгакове). Галенчык Н. Творчасць самадзейных майстроў // Сцяг Радзімы. – 1967. – 1 ліпеня. Булгакоў І. Як нараджаецца карціна // Сцяг Радзімы. – 1989. – 16 снежня. – С. 4. (Народны мастак Булгакоў І.П.). Булгакоў І. Сустрэча з цудоўным // Сцяг Радзімы. – 1990. – 25 студзеня. Анташкевіч С. “Госпадзі! Якое гэта хараство!” (Пра выставу мастака І.П. Булгакова) // Радзіма. – 1992. – 31 кастрычніка. Александрава Т. Добрая ініцыятыва мастака Булгакава // Радзіма. – 1994. – 21 верасня. (Аб адкрыцці салона-магазіна ў памяшканні кніжнага магазіна). Вернісаж пад адкрытым небам // Радзіма. – 1994. – 9 ліпеня Ліўшыц В. Мастак, чалавек, падзвіжнік... // Радзіма. – 1996. – 1 чэрвеня. – (Пісьмо з горацкім штэмпелем). Горячев А. Выставка переехала в Костюковичи // Радзіма. – 1996. – 22 мая. Іўчанка Т. Новы штуршок для творчасці // Радзіма. – 1996. – 6 красавіка. Гарачаў А. У абласным музеі // Радзіма. – 1996. – 20 сакавіка. Борисов Н. Путешествие иконы во времени и пространстве. (І.П. Булгаков) // Радзіма. – 1997. – 19 лістапада. Горячев А. «Точечный человек» // Радзіма. – 1999. – 26 мая. Власть в гостях у художника // Радзіма. – 2000. – 5 красавіка. – (80 лет художнику-земляку И.П. Булгакову). Икона, спасшая жизнь // Радзіма. – 2005. – 20 мая. – С. 2. Неожиданный Булгаков // Радзiма. – 2005. – 16 жніўня. – С. 2. – (Наш земляк в Бобруйском інтерьере).
Даўшэвіч Уладзімір Канстанцінавіч.
Нарадзіўся ў Глуску. Мастак, член Саюза мастакоў РБ. Скончыў Глускую сярэднюю школу, Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава, Віцебскі педуніверсітэт, мастацкае аддзяленне. Жывапісам займаўся з дзяцінства. Першым сваім настаўнікам лічыць Булгакова І.П. Асноўная тэматыка карцін – пейзаж. Прымаў удзел практычна ва усіх буйных рэспубліканскіх выставах жывапісу. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных пленэрах. Жыве ў Мінску, працуе ў Беларускім госпедуніверсітэце імя М. Танка.
Сандомирский Н.Б. Отложенный портрет. – Мозырь, 2000. – с. 34. - 38. «Бывают крылья у художников» // Радзiма. – 2003. – 13 верасня. - С. 2. Сандомирский Н.Б. Не найдя общего языка с преподавателем, он позже, нашел его с самой живописью // Радзіма. – 1998. – 16 верасня.
Апухоўскі Сяргей Аляксеявіч.
Мастак. Нарадзіўся ў Глуску. Маляваў з дзяцінства, першым настаўнікам называў Булгакова І.П. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. Працаваў мастаком-афарміцелем у Глускай СШ № 2, ДРБУ-213 і заўседы шмат маляваў. Асноўная тэматыка карцін – прырода. У апошнія гады з”явіўся новы накірунак – філасофскае асэнсаванне свету. Мастак стварыў цыклы палотнаў гэтага накірунку пад агульнымі назвамі “Жанчына і матылёк”, “Зменлівасць лёсу”. Карціны С.Апухоўскага выстаўляліся ў мастацкіх залах Магілева, Бабруйска. Тройчы персанальныя выставы праходзілі ў мастацкім салоне Глускага РДК. Некалькі карцін знаходзяцца ў фондах Мінскага мастацкага музея, шмат – у прыватных калекцыях грамадзян. Мастак жыў і працаваў у Глуску, тут і пахаваны.
Сандомирский Н.Ах вернисаж, ах вернисаж... или Новые мотивы в творчестве Сергея Опуховского // Радзiма. – 2001. – 14 красавiка. Сандомирский Н. Искусство – всегда многоточие или несколько штрихов к творчеству Сергея Опуховского // Радзiма. – 2000. – 28 чэрвеня. Горячев А. Иди и смотри // Радзiма. – 1999. – 28 лiпеня. (Персональная выставка местного художника Сергея Опуховского ) Чабан У. І зноў Сяргей Апухоўскі // Радзіма. – 1998. – 21 студзеня. |
|
|
|