Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1952).
1940 г. – служыў у Чырвонай Арміі.
1942 г. – ваяваў на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу.
1943 г. – вызначыўся пры вызваленні Украіны.
25.09.1943 г. – пры фарсіраванні Дняпра яго рота пад агнём праціўніка на дэсантных лодках пераправіла цераз Дняпро 802 байцоў, 398 тон боепрыпасаў, 6 тысяч мін, 82 гарматы, 216 тон харчовых прадуктаў, вывезла 430 параненых.
3.06.1944 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за паспяховую арганізацыю і правядзенне пераправы i праяўлены пры гэтым гераізм i адвагу.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1941, 1945), Айчыннай вайны I і II ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай зоркі, медалямі.
1946–1948 гг. – камандаваў інжынерна-будаўнічым батальёнам, удзельнічаў у аднаўленні разбуранага завода "Запарож-сталь".
1972 г. – служыў у Савецкай Арміі.
З 1972 г. – палкоўнік у запасе.
1972–1985 гг. працаваў у Жытамірскім абласным аб'яднанні "Міжкалгасбуд".
21 снежня 2000 г. Ц.Я. Сычкоў памёр.
Літаратура: