У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхеевіча Забелы (03.10.1862, Чэрыкаўскі павет – 1885), народавольца | |
100 гадоў з дня нараджэння Алены Іванаўны Манінай (10.10.1922, в. Дзягавічы Крычаўскі раён – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1968) | |
90 гадоў з дня нараджэння Алены Рыгораўны Кобец-Філімонавай (13.10.1932, г. Круглае – 15.06.2013), пісьменніцы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1965) | |
150 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Аляксандравіча Юрэвіча (15(27).10.1872, м. Асіповічы Мінская губерня – 26.02.1963), вучонага, медыка. Генерал медыцынскай службы. Доктар медыцыны (1902), прафесар (1915). Член Таварыства рускіх урачоў (1902) | |
110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Фёдаравіча Ушакова (16.10.1912, в. Рабяткі Чавускі раён – 1941), паэта | |
305 гадоў з дня нараджэння Георгія Іосіфавіча Каніскага (20.10.1717, г. Нежын, Чарнігаўская вобласць, Украіна – 13(24).02.1795), царкоўнага і грамадскага дзеяча, епіскапа Магілёўскага | |
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Налівайкі (20.10.1922, в. Вязычын Асіповіцкі раён – 2014), літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1954) | |
70 гадоў з дня нараджэння Таісіі Леанідаўны Хацановіч-Дарбінян (20.10.1952, г. Бабруйск – 04.11.1995), мастачкі. Член Беларускага саюза мастакоў (1985) | |
120 гадоў з дня нараджэння Юрыя Міхайлавіча Стальмакова (24.10.1902, г. Клімавічы – 09.03.1958), кінарэжысёра | |
70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Казакова (26.10.1952, в. Гарбавічы Чавускі раён), паэта, мецэната, культурнага і грамадскага дзеяча. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі. Член Саюза журналістаў | |
70 гадоў з дня нараджэння Таццяны Сяргееўны Карчажкінай (30.10.1952 г. Бабруйск), мастачкі. Член Беларускага саюза мастакоў (1987) | |
70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Глуздова (31.10.1952, в. Панкратаўка Горацкі раён – 20.07.2013), паэта, барда. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь | |