АБ ПРАЕКЦЕ

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю. У пачатку календара прыводзіцца пералік дат з нявызначаным месяцам. У каляндар уключаны падзеі, кратныя дзесяці гадам.

Даведачны апарат выдання складаюць: паказальнік персаналій; паказальнік прадпрыемстваў, арганізацый і падзей; геаграфічны паказальнік (даецца адсылка да старонкі).

Каляндар складзены на аснове фондаў Магілёўскай абласной бібліятэкі і рэсурсаў сеткі інтэрнэт.

Выданне адрасавана супрацоўнікам бібліятэк, культурна-асветніцкіх устаноў, педагогам, студэнтам і навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным жыццём Магілёўскай вобласці.

Будзем рады прапановам па ўключэнні новых дат або іх удакладненні, а таксама дапаўненням, якія дапамогуць пры складанні наступных выпускаў календара.